“Расея хоча мець авіябазу на Кіпры”

10 сентября 2013 г.

Навіны

23 жніўня румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул. :

Расея зьдзяйсьняе ціск на ўрад Кіпрыйскай Рэспублікі (грэцкай часткі выспы), каб ён даў ёй дазвол разьмясьціць тут авіябазу, але прэзыдэнт Нікас Анастасіядзіс праяўляе стрыманасьць ў гэтай ініцыятыве, — паведамляе сайт Grreporter.info.

Паводле кіпрыйскай прэсы, Крэмль зацікаўлены ў тым, каб ўзяць у наём авіябазу “Андрэас Папандрэў”, што знаходзіцца непадалёк ад Пафаса. Масква зьбіраецца разьмясьціць там зьнішчальнікі і самалёты-выведчыкі.

На думку ваенных аналітыкаў, база дасьць стратэгічную пазыцыю ў Сяродземнамор’і. Падобныя прапановы зроблены ўжо даўно і на тое ж месца Францыяй і Нямеччынай.

На дадзены момант ў Кіпрыйскай Рэспубліцы існуе толькі адна чужая авіябаза, у зоне Епіскапі, узятая ў наём Каралеўскімі брытанскімі ваенна-паветранымі сіламі.

Дзіяна Русу

Пераклаў з румынскай В. Буйвал

Крыніца: http://adevarul.ro/international/europa/rusia-vrea-baza-aeriana-cipru-1_52176dedc7b855ff560793d6/index.html

На Кіпры (у адрозьненьні ад акупаванай Беларусі) кіруе патрыятычны ўрад і адданы нацыі прэзыдэнт, якія ня хочуць расейскай авіябазы на сваёй зямлі. Можна ўявіць, які ціск зьдзяйсьняе на малую краіну Масква, каб дамагчыся сваёй ваеннай прысутнасьці на выспе Афрадыты. Але мяркуем, што кіпрыйскім ураду і прэзыдэнту няцяжка супрацьстаяць маскоўскаму брутальнаму “накату” і “адкату”. За апошнія 20 гадоў кіпрыйцы паймелі на сваёй зямлі некалькі сотняў тысячаў “дорогіх россіян” у якасьці эканамічных асаднікаў, якія скупілі палацы і пляжы ды нанялі мясцовых жыхароў сябе ў прыслугу. Кіпрыйцы зблізу пазнаёміліся з расейскай мафіяй, маскальскім хамствам і шматжанравым крыміналам. А цяпер яшчэ іхныя самалёты? Ну, гэта занадта!

Сымон Рудзік