Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Навіны з Вавілона альбо маскоўскі разлом

“Москва! Как много в этом слове!..” Але тут больш пасуюць словы нашага класіка: “Няма таго, што раньш было…”
29 ліпеня расейская інтэрнэт-газэта Політ.ру напісала пра інцыдэнт у сталіцы Расейскай імпэрыі. Працытуем фрагмэнты тэкста:

“У Маскве затрымана падазраваная ўдзельніца нападу на паліцэйскіх падчас апэрацыі па затрыманьню на Мацьвееўскім рынку небясьпечнага злачынца. Паводле інфармацыі прэс-службы Сьледчага Камітэту (СК) Расеі, йдзецца аб Халімат Расулавай. Яна адмовілася даваць паказаньні, але відэазапісы даказваюць, што менавіта яна зьбівала апэратыўніка Маскоўскага крымінальнага вышуку Антона Кудрашова.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую суботу каля рынка “Мацьвееўскі” на захадзе Масквы. Там сабраліся некалькі дзесяткаў выхадцаў з паўднёвых рэгіёнаў. Яны абураліся затрыманьнем Магамэда Магамэдава, падазраванага ў згвалтаваньні 15-галовай дзяўчынкі. Аднаго з найбольш “абураных” па імені Мага, які зьневажаў апэратыўнікаў і пагражаў ім, нарад паліцыі, які прыбыў туды, паспрабаваў пасадзіць у машыну. Але ён вырваўся і нанёс удар касьцетам Антону Кудрашову, якога ў гэты момант зьбівала Халімат Расулава. (…)

Мага зьнік магічна

У інтэрнэт выкладзеныя кадры апэратыўных здымкаў падзеяў каля Мацьвееўскага рынку. У адказ на дзеяньні Халімат Расулавай, якая біла паліцэйскага рукамі і нагамі, Антон Кудрашоў толькі дзівіцца: “Што вы робіце? Досыць мяне біць!” Ужо пасьля ўдару Магі, лежачы на асфальце, паранены паліцыянт закрычыць “Страляйце!”

Але страляць ніхто ня будзе. Акрамя таго, Мага, нягледзячы на прысутнасьць на месцы ўзброеных апэратыўнікаў і паліцыянтаў, здолеў пасьпяхова ўцячы. Дзе ён цяпер, ніхто ня ведае. Як піша Life News, гандляр арбузамі ўвечары 27 ліпеня вярнуўся на рынак, забраў свой тавар і зьехаў ў невядомым накірунку. Прадстаўнік адміністрацыі рынка, які дапамагаў затрымаць Магу пасьля нападу на паліцыянта, дзівіцца, чаму яго ўпусьцілі. “Я ня маю на гэта лагічнага тлумачэньня. Яны спыніліся ў шоку, а тыя зьехалі” – заявіў ён у інтэрв’ю выданьню”.

Крыніца: http://polit.ru/article/2013/07/29/maga/

Шок у тым, што ў Маскве ўжо даволі даўно гаспадараць немаскоўскія людзі. У прынцыпе сталіца імпэрыі – гэта ўжо нерасейскі горад. Так было ў познім Рыме і ў позьнім Вавілоне. Мы памятаем з гісторыі, чым закончылася гэтае “пераходнае становішча”. Закончылася яно разбурэньнем сталіцы і ўсяе імпэрыі.

Расейскія СМІ ўсхвалявана пытаюцца, чаму так адбылося? Чаму ўзброеныя калегі стаялі і глядзелі, як “госьць і госьця сталіцы” калечаць у іх на вачах узброенага апэратыўніка? Эмацыйных рэакцый у Сеціве шмат, але нешта не прагучала галоўнае. Узброеная паліцэйская сіла баялася (!) умешвацца ў дынамічную сцэну з удзелам адной дагэстанскай жанчыны і аднаго маскоўскага апэратыўніка з пісталетам, прычэпленым да пояса. Чыны баяліся, таму што адказам на іхныя дзеяньні была б атака на іх сотняў суродзічаў згаданых Магі і Халімат. Чыны хацелі жыць і стаялі “как заворожённые”. Іх цяпер у сувязі з гэтым дапытвае паліцэйскае начальства.

Сцэна яшчэ раз паказала, што нават ва ўзброеных маскоўскіх людзей цалкам адсутнічае нацыянальная і чалавечая салідарнасьць. Аказалася, што зьдзеквацца з бяскрыўдных беларускіх гасьцей Масквы значна прасьцей, чым высьвятляць адносіны з салідарнымі каўказцамі. У наяўнасьці калапс сістэмаў дзяржаўнай улады, пры чым назіраецца гэта ў сталіцы дзяржавы.

Расейскія тэлеканалы паказалі на наступны пасьля інцыдэнта дзень, як ОМОН наладзіў аблавы на маскоўскіх рынках. Але валадары рынкаў былі гатовыя да гэтага, і большасьць гандлёвых намётаў і кропак былі зачынены. Як заўсёды, былі схоплены выпадковыя асобы.

З усяго гэтага напрошваецца абагульняючая выснова. Пакуль Масква разбурае і абрабоўвае нашую Беларусь, сама яна ператвараецца ў сталіцу імпэрскага хаосу. Усімі сіламі беларускі народ павінен не дапусьціць, каб наша Айчына ўвалілася ў гэты крывавы маскоўскі разлом. Трэба разумець, што як толькі ў Беларусі зьявяцца кучы кітайцаў, — будзе тое самае і горш. Выхад адзін – тэрмінова выдаліць вырадка.

Сымон Рудзік

3/8/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2013
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024