26 ліпеня дацкая газэта “Politiken” апублікавала інфармацыю пад тытулам “Статус тэлесупэрзоркі: Мільён чалавек сустрэлі папу на Капакабане” (але і «загаловачак»). (Вось гэтая інфармацыя:
Пляж Капакабана быў запоўнены больш, чым у звычайныя дні. Адзін з самых знакамітых пляжаў у сьвеце Капакабана заўсёды быў абавязкавым пунктам падчас паездак праз Рыа-дэ-Жанэйра вядомейшых людзей сьвету. Папу Францішка сустрэў натоўп людзей, колькасьць якіх ацэньваюць у больш за мільён. Усе хацелі ўбачыць прадстаяцеля каталіцкага касьцёла.
AP/Ritzau
Пераклаў з дацкай В. Буйвал
Адбываецца афіцыйны візыт Папы Рымскага Францішка ў Бразілію. Паўсюль яго сустракаюць сотні тысячаў людзей, якія моляцца разам зь ім, зьвяртаюцца да яго па параду і суцяшэньне. Зразумела, што ніхто не прымушае бразільцаў рабіць так, ніхто не зганяе іх прымусам “ствараць натоўп і карцінку” вакол пантыфіка. Нават атэісты разумеюць, што Касьцёл – гэта жывы арганізм.
На гэтым фоне мізэрна выглядае рэжысура пад эгідай РПЦ у сувязі з сьвяткаваньнем 1025-годдзя Хрышчаньня Русі. У іх заўсёды паўстаюць праблемы і з натоўпам вакол маскоўскага патрыярха і з агульнай “карцінкай”. Прасьцей кажучы, амаль ніхто не зьбіраецца ісьці на сустрэчу з Кірылам, які павінен прыехаць днямі ў Менск. Рэжым ліхіманкава мабілізуе ўсе свае рэзэрвы, каб сагнаць разам хаця б некалькі тысячаў людзей вакол свайго госьця. Мы ўбачым усе гэтыя “рэзэрвы”: рэжымнае чынавенства і службоўцы міліцыі, арміі, пракуратуры і падобнае з жонкамі, пераапранутыя ў касьцюмы курсанты ваенных вучэльняў і прочая і прочая. Беларусы ўжо зараз са сьмехам пытаюцца, ці ведаюць усе гэтыя, у якой руцэ трэба трымаць сьвечку?
Сымон Рудзік