![]()  | 
 |||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць»  | 
 |||
| 
                                                 ЭПІДЭМІЯ РАЗВОДАЎ У РАСЕЙСКАЙ ДУМЕ 29 красавіка славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейскія дэпутаты разводзяцца перад падачай падаткавай дэкларацыі, маёмасьць аддаюць жонкам”. Вось гэты артыкул: 	Разьвесьціся меліся трыццаць дэпутатаў. Пасьля гэтага яны не абавязаны дэклараваць маёмасьць сваіх жонак. Жырыноўскі таксама разьвёўся 	У першых паведамленьнях расейскіх СМІ начале з аўтарытэтнай агенцыяй РІА-Новості гаварылася аб тым, што за апошнія два месяцы разьвяліся больш за трыццаць дэпутатаў. Завышаная лічба 	Разводамі занялося ўжо і кіраўніцтва дэпутацкага корпусу, якое хоча праверыць справу. Пэтра Прахазкава, агенцыя Epicentrum (Пераклаў з славацкай В. Буйвал) 	Крыніца: “Палітычная эліта” імпэрыі паводзіць сабе, як хеўра дробных і мітусьлівых жулікаў. А можа сапраўды іх заела ліхая прымацкая доля? З гэтай мітусьні сьмяецца ўвесь сьвет. Ня сьмешна толькі беларусам. Гэтая банда, якая абрабоўвае ўласны народ і сваю краіну, ўсё больш нахабна пускае карані на нашай зямлі. Цяпер вось яны будуць разьмяшчаць на нашай тэрыторыі свае ракетныя комплексы і баявыя самалёты. Прычым беларусы з сваёй кішэні мусяць аплаціць Маскве гэтыя “падарункі” (пра гэта чамусьці ўпарта маўчаць усе “дэмСМІ”). Жулікі рыхтуюцца да вайны. Да вайны на нашай тэрыторыі. Беларусам прапануецца ваяваць і паміраць за банду маскоўскіх жулікаў (“за велікую і неделімую Россію”)… Сымон Рудзік 3/5/2013 › Навіны  | 
 
    
        Навіны ‹  Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты  беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека  галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей  Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах  Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: | 
  
Беларуская Салідарнасьць // 20002025	  | 
  
