ВІНШАВАНЬНЕ

25 апреля 2013 г.

Навіны

Сп. Зянону Станіслававічу Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Шаноўны Зянон Станіслававіч,

Віншуем Вас з днём народзінаў. Зычым Вам моцнага здароўя і творчага натхненьня. Мы разам з Вамі будзем змагацца за вызваленьне роднай Бацькаўшчыны ад чужынскай акупацыі, за нашае нацыянальнае Адраджэньне. У цяжкі час Ваша мужнасьць і пасьлядоўнасьць ёсьць для нас жыцьцёвым прыкладам. Мы верым, што набліжаецца дзень, калі наш народ пераможа ворага і пачнецца стваральная праца дзеля будучыні Беларусі. Зычым здароўя і посьпехаў Вашай сям’і.

З павагай

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ

24 красавіка 2013 г.