Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(22-26 сакавіка 2013)

Новы парадак расейскага імперыялізму

22 сакавіка 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала: “Расейскі прэзыдэнт Пуцін сёньня перад візытам новага кітайскага прэзыдэнта Сі Цынь-Пхінга ў Маскву заявіў, што партнэрства абедзьвюх краін спрыяе сусьветнай бясьпецы і дапамагае ствараць больш справядлівы сусьветны парадак”.

Наш камэнтар: Што да маскоўска-пэкінскага “новага парадку”, то беларусы ўжо зразумелі, што гэта такое. Гэта – зьнішчэньне нашай краіны мільённай ардой, якой па загаду з Масквы антыбеларускі рэжым пачынае засяляць нашу Беларусь. Расея ў сваю чаргу ўжо заглынула ў сваю касмічную чорную дзірку больш за мільён лепшых беларускіх работнікаў. І гэта толькі пачатак. Трэба бараніць Бацькаўшчыну ад гэтага “новага парадку”.

Юрка Марозаў
***

Рашэньне Арабскай Лігі

26 сакавіка 2013 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала пра рашэньне Арабскай Лігі. Ліга прыняла рашэньне, што месца Сірыі ў гэтай міжнароднай арганізацыі будзе займаць Сірыйская Нацыянальная Кааліцыя замест рэжыму Асада. Гэта зроблена ня толькі для таго, каб паваліць рэжым Асада, але і для таго, каб запабегчы прыйсьцю да ўлады радыкальных джыхадзістаў, якія ваююць супраць рэжыму.

Наш камэнтар: Калі народ змагаецца супраць прыгнёту, яго падтрымліваюць іншыя народы і прызнаюць змагарнае кіраўніцтва.

Алесь Хадасевіч
***

Кантора адудзячыла

26 сакавіка 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра справу Б. Беразоўскага. Пасьля ўскрыцьця паліцыя заявіла, што хутчэй за ўсё Беразоўскі скончыў жыцьцё самагубствам, ёсьць сьляды здушэньня.

Наш камэнтар: Усе цяпер тэарэтызуюць на розныя лады пра гэтую сьмерць мільярдэра. Многія беларусы ўспамінаюць, як гэты Беразоўскі і іншыя дзеячы на пачатку 90-х стваралі свае нячыстыя капіталы пад прыкрыцьцём Лубянкі. Некаторыя з мільярдэраў нават у палітыку схадзілі. Яны думалі, што Лубянка іх будзе ахоўваць і прыслугоўваць ім. А кантора адудзячыла іх па-свойму…

Юрка Марозаў
***

Вось і швэды даскакаліся

26 сакавіка 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Швэдскія студэнты не разумеюць па-швэдску”. Дзевяць выкладчыкаў і дасьледчыкаў гісторыі з Упсальскага ўнівэрсітэта бьюць трывогу. Яны прэзэнтуюць вынікі сваіх назіраньняў: швэдскія студэнты слаба разумеюць сэнс лекцый, слаба ведаюць швэдскую граматыку, ня ўмеюць пераказаць пачутае, на лекцыях не натуюць, а пераважна робяць аўдыёзапісы. Праблема не ў паходжаньні ад імігрантаў. Якраз гэтыя маладыя людзі значна больш старанныя ў засваеньні швэдскай граматыкі, чым этнічныя швэды. Вінаватая швэдская школа, дзе ня могуць навучыць дзяцей. Нягледзячы на тое, што камуны ўкладаюць усё большыя сродкі ў мясцовае школьніцтва. Трэба праводзіць сур’ёзную рэформу школы.

Наш камэнтар: Вось і швэды даскакаліся з сваім сацыялізмам і лібэралізмам, дзе “хто як хоча, так і сакоча”. З малога швэды адвучваюцца ад строгіх патрабаваньняў жыцьця, канкурэнцыі, дысцыпліны. Замест хваляваньня пра падзеньне адукацыі, улады хвалююца пра “правы сэксменшасьцяў” і “роўнасьць палоў”. Збочаная сацыяльна-псіхічная мадэль эўралібэралізма дае свой цяжкі плён.

Алесь Хадасевіч
***

Расейская лапша пайшла гуляць па заходніх СМІ

26 сакавіка 2013 г. славацкая газэта “SME” паведаміла з Расеі. Уладны праект “Цьвярозая Расея” правёў сацыялагічнае апытаньне 23 і 24 сакавіка ў 42 расейскіх рэгіёнах наконт падвышэньня ўзросту, калі можна піць алкаголь. 76% расейцаў за тое, каб гэты ўзрост падвысіць з 19 да 21 года. Пуцін, а перад ім Медведев дэманстравалі сваю барацьбу супраць пашыранага алкагалізму.

Наш камэнтар: Славацкая газэта толькі забылася паведаміць, колькі рэспандэнтаў гэтага апытаньня былі цьвярозымі на момант апытаньня. Дадзеныя перапісаны з крамлёўскай статыстыкі пра “барацьбу з пьянствам”. Усё выглядае прыстойна. Улада бораецца за цьвярозасьць…
Чарговы крамлёўскі прапаганд-міф пайшоў гуляць па заходніх СМІ. Дастаткова, аднак, толькі апынуцца ў любым з рэгіёнаў Расеі, каб убачыць дзікую і пьяную рэчаіснасьць імпэрыі.

Юрка Марозаў
***

Закранулі жулікаў

26 сакавіка 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “Нямецкі МЗС выклікаў паўнамоцнага прадстаўніка амбасады Расеі ў Берліне, каб выказаць пратэст супраць праверак, якія расейскія ўлады праводзяць у сядзібах няўрадавых арганізацый, у тым ліку ў нямецкіх палітычных фундацыях у Расеі”. Сярод іншага былі праведзены праверкі расейскай пракуратурай і МУС у бюро Фонда ім. Конрада Адэнаўэра ў Санк-Пецярбузе і ў Фондзе Эбэрта ў Маскве. Кіраўнік нямецкага МЗС Вэстэрвэле назваў гэта “аблавай” на арганізацыі па правах чалавека ў Расеі.

Наш камэнтар: Зразумела, што “аблава” рэч непрыгожая. Але і ў Беларусі, і ў Расеі многім людзям вядома, што ў асяродку няўрадавых арганізацый пануе карупцыя і фальш. Што да нямецкіх фондаў Адэнаўэра і Эбэрта, то ў Беларусі яны ўславіліся сваёй актыўнай фінансавай падтрымкай псэўдаапазыцыйных структурак, утвораных Гансам Вікам з вінцучкоў-мілінкевічаў-саннікавых і падобных. Вынік іх дзейнасьці – суцэльная шкода і ўзбагачэньне жулікаў. Справа патрыёта Сяргея Каваленкі паказала, наколькі ўсё згніло ў праваабарончых структурках. Ахвяру жорсткіх палітычных рэпрэсій рэжыму гэтыя “праваабаронцы” нават не прызналі ахвярай.
Спачуваньня гэтыя структуркі не заслужылі.

Юрка Марозаў

7/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024