Зянон Пазьняк: ВІНШАВАНЬНЕ

24 сакавіка 2013 г.

Навіны

Маё віншаваньне і найлепшыя зычэньні ўсім Беларусам ў сувязі з 95–мі ўгодкамі аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 25-ты Сакавік ўжо стаў сакральнай датай нашай гісторыі. Гэты дзень ўспрымаецца як сымвал пачатку нашай Незалежнасьці, якая рэалізавалася праз 73 гады пакутаў, генацыду, войнаў і вынішчэньня. Вынішчэньне ня спынена і гісторыя чытае нам лекцыю для ўсёй нацыі аб тым, што Беларускі шлях можа абраць толькі беларуская ўлада. Запаволенае, спозьненае ўсьведамленьне гэтай праўды дорага каштуе беларускаму грамадзтву. Але сьветлыя знакі змаганьня за волю і Незалежнасьць дапамагаюць людзям знайсьці гэты адзіны праўдзівы шлях. 25-ы Сакавік ёсьць якраз такім сьветлым знакам, гістарычнай падзеяй і сымвалам, які адчыняе нашчадкам сэнс змаганьня за волю, свабоду і Незалежнасьць. Шануйма ж гэтую падзею як пачатак нашага дзяржаўнага Адраджэньня, за якое аддадзены тысячы жыцьцяў змагароў за свабоду Айчыны. Гэта вялікае сьвята. Яго ёсьць каму сьвяткаваць. Слава героям! Жыве Беларусь!

25 Сакавік 2013 г.Зянон Пазьняк