Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы, калегі і сябры. Віншую ўсіх з Новым годам, каб прынёс ён спакой, дастатак і шчасьце ў вашыя сем’і. Прыйдзе час і ўсё пераменіцца. Скончыцца савецкая вакханалія з новым годам, які бальшавікі ператварылі ў дзяржаўнае сьвята ды ў начную траскатню.
Вернецца сапраўднае, чалавечае і беларускае аблічча Новага году, вернецца ў сем’іі пад дахі, ў новыя дачыненьні і сьвяточныя падарожжы, агледзіны і радасьць, што працягваецца наша жыцьцё, што сьветлая Беларусь – перад намі наперадзе.
Хай гэты Новы год стане для нас лепшым, лягчэйшым, разумнейшым, сьвятлейшым.
31 сьнежня 2012 – 1 студзеня 2013Зянон Пазьняк