Дарагія землякі, дарагія сябры, калегі, адраджэнцы!
Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым!
Зычу ўсім здароўя, сьмеласьці і цьвёрдасьці духа – ўсё, што нам патрэбна цяпер, каб дапамагчы нашай Бацькаўшчыне стаць вольнай,
моцнай і справядлівай – маткай роднай для нашага народа, які будзе сваім на сваёй зямлі.
Хрыстос асьвяціў людзям шлях. Хай зорка Яго нязгасна гарыць, а шлях стане нашым зямным Раем для ўсіх на любімай, каханай, дарагой нашай Зямлі-Беларусі і ніякая цемра ня зьнішчыць яе. Слава Хрысту! Ляўдэтур Езус Хрыстус! Жыве Беларусь!
24 сьнежня 2012 г. Зянон Пазьняк