СА СЬВЯТАМІ І НОВЫМ 2013 ГОДАМ ВАС ДАРАГІЯ НАШЫЯ СЯБРЫ І АДНАДУМЦЫ!

23 декабря 2012 г.

Навіны

З радасьцю і верай будзем адзначаць іх сярод сваіх семьяў і блізкіх, але не забудзем пры гэтым, што ня мало нашых людзей, сапраўдных беларускіх патрыётаў на Бацькаўшчыне , пазбаўлены волі, альбо знаходзяцца на ўліку спецорганаў антыбеларускага рэжыма. Амаль двадцаць гадоў захоўваецца там палітыка русіфікацыі навуковых і адміністрацыйных установаў. Драматычны лёс незалежных беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якія пазбаўлены свабоды слова і дзяржаўнай падтрымкі, ня маюць магчымасьці выкарыстаць свой талент на ўслаўленьне роднай Беларусі. Таму, з пажаданьнямі здароўя, посьпехаў у працы і асабістага шчасьця, жадаем Вам і нам знакавых перамен па дэмакратызацыі грамадзкага жыцьця ў нашай Бацькаўшчыне – Беларусі.

Рада Таварыства беларускай культуры ў Літве. сьнежань 2012 год.