ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ

31 декабря 2011 г.

Навіны

Дарагія землякі-беларусы, дарагія сябры-фронтаўцы! Віншую ўсіх з Надыходзячым Новым Годам! Няхай ён будзе для ўсіх нас лепшым, чым год мінулы. Няхай прынясе даўгачаканыя перамены ў нашым жыцьці, ва ўладзе, у міжнародным становішчы. Няхай скончыцца цёмны час у нашай Айчыне і пачнецца сьвітаньне.

Мінулы год быў годам нішчэньня Беларусі і зьнявагі нашых людзей з боку цёмнай улады. Але надыходзячы год можа стацца цяжкім для самых нішчыцеляў, якія будуць нішчыць самы сябе. І гэта ўжо пачынаецца.

Як і 20 гадоў таму, мы, беларусы, не павінны змарнаваць магчымасьць у такіх умовах разьвітацца з антынародным рэжымам, адчыніць дарогу для вольнай Беларусі і спаткаць яе сьветлы дзень.

З Новым Годам! Жыве Беларусь! Слава героям!

31 сьнежня 2011 г. Зянон Пазьняк