ВІНШАВАНЬНЕ

25 снежня 2011 г.

Навіны

Дарагія сябры-фронтаўцы, дарагія землякі! Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыставым! Зычу здароўя і ўпэўненасьці ў сьветлай будучыні Беларусі, якія б цяжкія часіны нам ні прышлося перажываць. Хай гэты цяжкі час стане для нас не разбурэньнем краіны, а выпрабаваньнем духа дзеля ўсяго нашага народа, пасьля чаго людзі зробяцца мацнейшымі духам і воля нам будзе ўжо незваротнай. Жыцьцё і ахвяра дзеля людзей Бога нашага Ісуса Хрыста хай стане нам пракладам і імкненьнем. Зь Імем Яго адбудуем Айчыну.

Laudetur Jesus Chrystus! Слава Ісусу Хрысту!

24-25 cьнежня 2011г. Зянон Пазьняк