У Віцебску працягваецца судовы працэс над сябрам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Сяргеем Каваленкам. Рэжым абвінавачвае патрыёта ў тым, што сёлета ён удзельнічаў у вывешваньні нацыянальных Бел-Чырвона-Белых Сьцягоў у цэнтры Віцебска. Гэта стала ўжо мясцовай рэжымнай традыцыяй: пасьля кожнай акцыі Мірона ў Віцебску пасылаць на кватэру сп. Каваленкі міліцэйскі нарад і наладжваць супраць яго рэжымныя правакацыі. Але, як раней, так і гэтым разам рэжым ня здольны прадставіць патрыёту ніякіх доказаў ягонага ўдзелу ў акцыях Мірона.
Зразумела, што рэжым з усімі ягонымі структурамі здушэньня беларускага народу панічна баіцца Сяргея Каваленку, мужнага і адкрытага чалавека, які не хавае сваіх патрыятычных перакананьняў. Менавіта за гэта – за словы праўды і за прыклад мужнасьці – антыбеларускі рэжым перасьледуе патрыёта.
Той, хто аддае і выконвае незаконныя загады рэжыму, павінен ведаць, што ў хуткім часе настане крымінальная адкзнасьць за гэтыя злачынныя дзеяньні.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
15 сьнежня 2011 г.