ВІНШАВАНЬНЕ АНАТОЛЮ ВЯРЦІНСКАМУ

18 ноября 2011 г.

Навіны

Дарагі Анатоль Ільіч! Віншую Цябе з 80-годдзем. Цешуся з Тваёй бадзёрасьці і аптымізму.

Нашыя думкі там – ў лепшых днях каханай Айчыны. Памятаеш як ўсе мы казалі, што для таго грамадзтва патрэбна нацыянальнае Адраджэньне, асьвета і праўда і добры парлямант. Прэзыдэнцтва спародзіць бяспраўе, нікчэмнасьць і дрэнь.

Але Бог не дае людзям такога выпрабаваньня, якога б народ ня змог пераадолець. Прышчэпка ад цемры, відаць, патрэбна была грамадзтву, каб памятаць і жыць.

Хай пішуцца Табе сьветлыя вершы ў мудры час, напярэдадні перамен, што вызначаць нашу свабоду.

18 лістапада 2011 г. Зянон Пазьняк