Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ЛОШЫЦА. ДЗЯДЫ-2011

Паважаныя сябры-фронтаўцы. Паважаныя землякі.
Вітаю Вас ў Бацькаўшчыне! Зычу моцнасьці ў жыцьці і змаганьні!

У Беларусі працягваюцца Дзяды. Сёньня мы ў Лошыцы, у месцы, дзе быў зарослы яр, у якім у 1937 годзе расейскія энкавэдзісты расстрэльвалі беларусаў. На расстрэл сюды прывозілі ў шэсьць раніцы ў “хапунах” і нават на грузавіках. Па сьведчаньні лошыцкіх старых жыхароў, зь якімі мне прыходзілася гаварыць, у экзэкуцыях часам бралі ўдзел мясцовыя падонкі (за невялікую плату ім давалі пастраляць у людзей). Энкавэдзісты імкнуліся запэцкаць іншых у сваім злачынстве.

Па маіх падліках тут расстралялі каля дзесяці тысячаў чалавек. Даведаўшыся, што пасьля дасьледваньня Курапатаў, мной рыхтуюцца раскопкі ў Лошыцы, камуністычныя ўлады мабілізавалі тэхніку і засыпалі Лошыцкі яр. Потым на гэтым месцы пабудавалі гаражы і заасфальтавалі тэрыторыю. Так злачынныя ўлады і іхны злачынны Камітэт схавалі сваё злачынства, каб пазьбегнуць асабістай адказнасьці.

Ім не ўдасца, аднак, схавацца ад адказнасьці гістарычнай. Для народу гэта вельмі важна. Мусіць быць сцьверджана справядлівасьць, каб прадухіліць новыя злачынствы.

Для беларусаў, якія апынуліся цяпер пад уладай цёмнай, варожай беларусам і псіхічна ненармальнай асобы, неабходна глыбока і рацыянальна ўсьвядоміць вопыт генацыду, што напаткаў нас у ХХ стагоддзі. Шмат хто яшчэ не разумее, што ашалелы узурпатар, адчуваючы свой канец, рыхтуе крывавую бойню для ўсяго народа, які ён ненавідзіць, не паважае яго культуру, мову, гісторыю, абзывае зьняважлівымі словамі. Іншым здаецца, што яно не сур’ёзна, што такога ўжо ня можа быць. Нажаль, гэта ня толькі сур’ёзна, але рэальна. Усім цяпер тое рыхтаваньне можна бачыць і чуць.

Каб не аглохнуць, не асьлепнуць трэба наведваць Лошыцу і Курапаты, спытацца аб праўдзе ў нашых Дзядоў. Дзяды могуць дапамагчы нам разарваць ланцуг злачынстваў і вынішчэньня нацыі. Так, як здарылася гэта ў 1988 годзе, калі менавіта Дзяды, палеглыя ў Курапатах, узьнялі на змаганьне наш беларускі вольны дух.

Слава нашым Дзядам і вечны спакой!
Будучыня Беларусі хай будзе сьветлай і сьветазарнай, народ – вольным, а праўда хай пануе! І гэтак будзе.

6 лістапада 2011 г. Зянон Пазьняк

7/11/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2011
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024