Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

НАКАПЛІВАЕМ СІЛЫ, НЕ ПАДДАЕМСЯ НА ПРАВАКАЦЫІ

(Ад рэдакцыі Старонкі http://www.biel-ruch.org/)

Плясканьне ў ладкі на вуліцах гарадоў, арганізаванае летам праз “сацсеткі” выглядала на першы погляд заплянаванай правакацыяй, адной з задачаў якой была спроба выцягнуць нашых людзей са структураў РУХУ на вуліцы і, найперш, выявіць іх, потым здушыць, зьбіць, пазбавіць надзеі на перамогу. Мы не сталі высьвятляць колькі рухаўцаў паддаліся на заклікі, але, відаць, няшмат.

Тым часам апладысмэнты на вуліцах выклікалі нечаканаую сытуацыю — паранойную рэакцыю з боку ўлады. Спэцслужбы рэжыму пачалі біць людзей і хапаць усіх без разбару. Рэжым, так бы мовячы, распрануўся перад грамадзтвам у сваёй дзікасьці і маразме. Атрымалася, што правакацыя справакавала сам рэжым і беларусы зблізку ўбачылі яго зьвярыны твар.

Для тых, хто раней не прыглядаўся, убачанае стала добрай навукай. Мы адмыслова ўхвалілі гэтую справу і ўсю гэтую “рэвалюцыю”, якая аб’ектыўна спрацавала на беларусаў, на ўсьведамленьне грамадзтва. Пасьля гэтага мусіў бы настаць перапынак (паўза). Грамадзтва, народ павінны цяпер накопліваць сілы, гуртавацца, салідарызавацца, усьведамляцца ў нацыянальнай культуры, мове і гісторыі, накопліваць і захоўваць сваю моц, каб выступіць за свабоду ў час “Х”.

Важна разумець самае галоўнае ў такой барацьбе: каб перамагчы, трэба выйсьці на вуліцы ў вялікай колькасьці. Зрабіць гэта ў нашых умовах можна будзе адзін раз. І тады змагацца да перамогі. Нельга ўжо цяпер выходзіць бязмэтна па сто чалавек, прафанаваць падзеі, якія не сасьпелі, зьняверваць і засьвечваць актыўных людзей. Цяпер жа бярэмся за працу, асьвету і падрыхтоўку.
18 верасьня 2011 г. Зянон Пазьняк

4/10/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2011
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024