Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

УКЛАДЧЫКІ НІКОЛІ НЯ ЎБАЧАЦЬ СВАІХ ГРОШАЙ

(Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

2 кастрычніка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы казалі пра неабходнасьць пашырэньня нацыянальнага і палітычнага асьветніцтва ў беларускім грамадзтве. Тупік “маўклівых пратэстаў”, ад якіх урэшце адвярнуліся людзі, паказаў, што беларусы ўжо ня хочуць маўчаць. У народнага супраціву павінен быць голас. Народнае змаганьне за волю і дэмакратыю павінна разгортвацца пад сьвятым нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Павінна гучаць наша беларуская мова.

Рэжым актывізуе сваю праграму абрабаваньня людзей. Беларускім банкам спушчаны памеры працэнтных ставак па дэпазытах. У выніку адбываецца штучная “канкурэнцыя” паміж банкамі, якія прапануюць укладчыкам нават да 50% гадавых.

Нажаль, многія грамадзяне паддаліся на гэты жульніцкі прыём і пачалі рабіць уклады ў нацыянальнай і замежнай валюце (асабліва пажылыя людзі, але ёсьць і маладзейшыя). Аднак рэжым ужо загадаў накіраваць атрыманыя банкамі сродкі на залапліваньне дзірак у прамысловасьці. Укладчыкі ніколі ня ўбачаць сваіх грошай. Тым больш, што рэжым рыхтуе чарговую, яшчэ больш разбуральную дэвальвацыю беларускага рубля. Аб гэтым сьведчаць усе дэструкцыйныя тэндэнцыі ў беларускай эканоміцы. Больш таго, аналіз паказвае, што антыбеларускі рэжым рыхтуе фінансавы дэфолт нашай Дзяржавы. Сярод іншага гэта прывязде да страты банкаўскіх укладаў нашых людзей. Ад крымінальнай адказнасьці дзеячы рэжыму зьбіраюцца схавацца, аддаўшы нашу краіну, наш народ і нашыя нацыянальныя багацьці ў расейскую імпэрыю.

Але і ў Расеі адбываюцца працэсы, якія вельмі нагадваюць крызіс у нашай краіне. Толькі там значна большыя маштабы і значна больш катастрафічная глыбіня гэтых працэсаў. Пуцін, які ідзе на “паўторнае прэзыдэнцтва”, мяркуе паднесьці на сподачку нашу акупаваную Беларусь расейскаму грамадзтву як сьведчаньне “магутнасьці” і “прывабнасьці” Расеі. Ім у Крамлі здаецца, што ў іх “усё пад кантролем”, што аб’ектыўнымі працэсамі камандуюць яны. Але ў Расеі працягваюцца шалёныя ўцёкі капіталаў за мяжу, раскраданьне казённых сродкаў, пануе гвалт і карупцыя. Беларускі народ павінен далей трымацца ад расейскай прорвы. Салідарнымі намаганьнямі беларусы павінны абараняць сваю незалежную Дзяржаву. Неабходна абваліць падступныя пляны Масквы.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра мітусьлівую дзейнасьць псэўдаапазыцыі на месцах. Мясцовыя жыхары ўжо ня могуць разабрацца, дзе канчаецца тое, што называецца “апазыцыяй”, і дзе пачынаецца агентура рэжыму. Падчас пікетаў “за правы чалавека” дзеячаў апазыцыі затрымлівае міліцыя. Але потым людзі бачаць, як некаторыя з гэтых “пікетоўшчыкаў” адразу ад’язджаюць з гораду на сваіх машынах.

Беларусы стаміліся ад псэўдаапазыцыйнай балбатні, хлусьні і іхнай схільнасьці да карупцыі. Усім зразумела, што на справе гэтая публіка дэскрыдытуе любыя формы супраціву рэжыму, заблытвае і дэзарыентуе грамадзтва. Незадаволенасьць рэжымам Лукашэнкі расьце. Людзі пытаюцца, што трэба рабіць, каб пазбавіцца ад гэтага няшчасьця. Ёсьць вялікае поле для фронтаўскай працы.

Сойм абмеркаваў і прыняў некалькі паправак да Статута КХП-БНФ.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
2 кастрычніка 2011 г.

4/10/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2011
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024