Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АНТЫБЕЛАРУСКАЯ АКЦЫЯ ПСЭЎДААПАЗЫЦЫІ

Радыё Свабода паведаміла 17 верасьня, што 16 верасьня ў Менску адбылася чарговая акцыя “у рамках кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Каля ўваходу ў будынак Нацбанку Беларусі ўсталі сем маладзёнаў. На кожным зь іх была маечка з літарай, а разам яны складалі слова “Бойкот”. Яны пускалі ў паветра мыльныя бурбалкі. Сярод іншага маладзёны заявілі “Свабодзе”: “Дзяржава – банкрут”.

Трэба нагадаць, што йдзецца пра “Революцію через соціальные сеті”. Калі адзін фронтавец паслаў ім днямі сваю прапанову перайсьці на беларускую мову, то яны заблакавалі свае “сеті” ад гэтага чалавека. Таксама ўдзельнікі апошняга “пэрформансу” казалі “Свабодзе” па-расейску, а не па-беларуску: “Государство – банкрот”.

Наколькі памятаем, пераможныя, а таксама яшчэ няскончаныя рэвалюцыі на арабскім Усходзе нічога па-расейску не пісалі і не выкрыквалі. Удзельнікі народнага змаганьня несьлі плякаты і выказвалі пратэст на роднай, дзяржаўнай мове свайго народу і сваёй краіны. Чаму згаданыя “сеті” так упарта не заўважаюць беларускай мовы ў Беларусі? Гэта ёсьць сур’ёзнае пытаньне.

Рытарычныя пытаньні ўзьнікаюць таксама наконт лексікі і аргумэнтацыі маладзёнаў на ганку Нацбанка. І хто гэта ім нашапацеў пра “государство-банкрот”. Для беларусаў Беларуская дзяржава зьяўляецца найвышэйшай каштоўнасьцю, сваім нацыянальным домам. Калі ў гэтым доме вычвараецца і блюзьнерыць чужынец-акупант, які ненавідзіць гэтую дзяржаву, то банкрутам зьяўляецца акупант, а не дзяржава. Родная дзяржава ня можа быць банкрутам для людзей, якім яна дарагая і родная. Цяжкі стан акупаванай дзяржавы выклікае ў патрыётаў жаданьне ратаваць яе ад акупацыйнага рэжыма-банкрута.

Тое ж самае тычыцца Нацыянальнага банку і нацыянальнай валюты ў акупаванай дзяржаве. Чалавек разумны, патрыёт ня можа абвінавачваць нацбанк і нацыянальную валюту ў правале і банкруцтве. Ён бачыць, што бяду выклікалі тыя сілы, якія пляжаць беларускую валюту, нішчаць нашу эканоміку і банкаўскую сістэму. Беларус абвінавачвае акупантаў краіны. Трэба чакаць, што наступнымі “рэвалюцыйнымі” прапановамі для беларусаў будуць прапановы адмовіцца ад сваёй дзяржавы, свайго банку і сваёй валюты. А потым перайсьці ў расейскую дзяржаву, у расейскі банк і ў расейскую валюту.

“Русскоязычные” лёзунгі сфармуляваны і падсунуты маладым людзям (якія яшчэ не разабраліся што да чаго) нейкімі мякка кажучы небеларускімі сіламі. Тымі самымі “сетямі”, для якіх ня ёсьць каштоўнасьцю беларуская мова, наша нацыянальная дзяржава і г.д. Мэтай гэтага “пэрформэнса” ёсьць дэскрыдытацыя нацыянальна-дзяржаўных інстытутаў і прафанацыя сацыяльна-палітычнага пратэсту, а таксама дэзарыентацыя пратэстных настрояў і выступаў. “Сеті” прапануюць беларусам “ізоблічать” і праклінаць сваю дзяржаву, свой нацбанк і сваю валюту (захопленыя акупацыйным прамаскоўскім рэжымам). Такі шлях ёсьць шляхам тупіка і паразы. Больш таго, гэта ёсьць шлях самаліквідацыі. Дзейнічаць так, гэта значыць дапамагаць Маскве і яе рэжыму ў Беларусі зьнішчаць Беларусь.

Трэба беларусам уважліва прыглядацца да таго, што робяць цяпер і да чаго заклікаюць згаданыя “сеті” і іншыя структуркі псэўдаапазыцыі. Даводзіцца чакаць ад іх шэрагу іншых “арыгінальных” ініцыятываў і прапановаў. Беларусы не павінны дазволіць падмануць сябе жулікам і агентуры.

Алесь Хадасевіч

Ад рэдакцыі Старонкі http://www.biel-ruch.org/

Плясканьне ў ладкі на вуліцах гарадоў, арганізаванае летам праз “сацсеткі” сумніўнымі людзмі, выглядала заплянаванай правакацыяй (магчыма ў Маскве), адной з задачаў якой была спроба выцягнуць нашых людзей са структураў РУХУ на вуліцы і, найперш, выявіць іх, потым здушыць, зьбіць, пазбавіць надзеі на перамогу. Мы не сталі высьвятляць колькі рухаўцаў паддаліся на заклікі, але, відаць, няшмат.

Тым часам апладысмэнты на вуліцах выклікалі нечаканаую сытуацыю — паранойную рэакцыю з боку ўлады. Спэцслужбы рэжыму пачалі біць людзей і хапаць усіх без разбару. Рэжым, так бы мовячы, распрануўся перад грамадзтвам у сваёй дзікасьці і маразме. Атрымалася, што правакацыя справакавала сам рэжым і беларусы зблізку ўбачылі яго зьвярыны твар.

Для тых, хто раней не прыглядаўся, убачанае стала добрай навукай. Мы адмыслова ўхвалілі гэтую справу і ўсю гэтую “рэвалюцыю”, якая аб’ектыўна спрацавала на беларусаў, на ўсьведамленьне грамадзтва. Пасьля гэтага мусіла б настаць ціша. Нельга выходзіць больш на плошчы і падстаўляцца. Грамадзтва, народ павінны цяпер накопліваць сілы, гуртавацца, салідарызавацца, усьведамляцца ў нацыянальнай культуры, мове і гісторыі, накопліваць і захоўваць сваю моц, каб выступіць за свабоду ў час “Х”.
Трэба разумець самае галоўнае ў такой барацьбе: выйсьці на вуліцы, каб перамагчы, можна будзе толькі адзін раз.

Не магу пакуль сказаць дакладна наколькі разумее гэта лукашысцкі рэжым, але ягоныя апекуны ў Маскве і агентура тое добра ведаюць. Беларусы не павінны больш паддавацца на правакацыі і бязмэтна выхадзіць натоўпам на вуліцы, падстаўляць свае твары пад фільмаваньне ворагаў Беларусі. Выйсьці трэба тады, калі настане час. А правакатараў трэба папярэдзіць.

18 верасьня 2011 г. Зянон Пазьняк

18/9/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2011
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024