Чарнобыльская катастрофа – вялікая трагедыя Беларусі, якая будзе нішчыць людзей стагоддзямі. Задача кожнай улады, грамадзтва і пакаленьня – запабегчы, зьменшыць чарнобыльскае разбурэньне. Але мы бачым, што антыбеларускі рэжым сваімі дзеяньнямі і кіраваньнем наадварот павялічвае разбуральны ўплыў чарнобыльскай радыяцыі на беларусаў. У гэтым сутнасьць антыбеларускай улады. Цяпер яна рыхтуе беларусам новы Чарнобыль і новую радыяцыйную небясьпеку – працягвае прысьпешваць будаўніцтва, фактычна, чужой АЭС на нашай тэрыторыі. АЭС запраектавана ў сэйсмічнай зоне пад Астраўцом. Да таго ж спэцыялісты паказваюць на адсутнасьць эканамічнай мэтазгоднасьці пабудовы АЭС на тэрыторыі Беларусі.
Мы зьвяртаем увагу беларусаў на сьмяртэльную небясьпеку для людзей, на недапушчальнасьць будаўніцтва Атамнай станцыі ў Беларусі.
ХІ Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ІХ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
27 жніўня 2011 г. г. Менск