Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года назіраюцца спробы легітымізаваць рэжым Лукашэнкі і апраўдаць рэпрэсіі, якія адбываюцца ў Беларусі. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца шэраг лаяльных да беларускай ўлады арганізацый. Як прыклад - вынікі канферэнцыі, якая адбылася 12 сакавіка ў Рызе, на якой быў прыняты зварот з пратэстам супраць санкцый да рэжыма Лукашэнкі.
У сувязі з гэтым заяўляем, што мы, беларускія грамадскія арганізацыі Літвы, якія не ўваходзяць у “Згуртаванне беларусаў Літвы” - не падтрымліваем прыняты на каферэнцыі ў Рызе зварот. На працягу доўгага часу назіраліся шматлікія спробы кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу і сусветнай грамадскасці, дамагчыся дэмакратызацыі Беларусі, але большасць з іх была, на жаль, малаэфектыўнай, таму што дыктатура разумее толькі мову сілы. Гэта пацвярджаецца тым, што толькі тады, калі ўзнікала пагроза эканамічных санкцый, вызваляліся палітвязні і зніжалася хваля рэпрэсіяў.
Звяртаемся да Еўразвязу і сусветнай грамадскасці з заклікам зрабіць рашучыя крокі зараз, якія паспрыяюць спыненню рэпрэсіяў у Беларусі. Такімі крокамі павінны стаць усе неабходыя санкцыі, супраць рэжыму Лукашэнкі.
Разам з тым мы заўсёды гатовыя да дыялогу з усімі дэмакратычными сіламі, як унутры Літвы, так і за яе межамі і падтрымліваем дыялог Еўропы з Беларуссю, пры ўмовах спынення рэпрэсіяў, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных дэмакратычных выбараў.
Спіс арганізацый:
ЗА ДЭМАКРАТЫЧНУЮ БЕЛАРУСЬ
- Культурны цэнтр Якуба Коласа ў Вільні
- Таварыства беларускага пісменства
- Беларускі музей імя Ів. Луцкевіча
- Таварыства беларускай культуры ў Літве
- Маладзёвая ініцыятыва StudAlliace
- Беларускае бюро палітыча-грамадзянскага прадстаўніцтва ў Літве
- Рада згуртавання беларускай моладзі Віленшчыны