АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ У ЧЫНОЎНАЙ ПРАКТЫЦЫ

23 сакавіка 2011 г.

Навіны

КХП – БНФ зьвярнулася ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць мітынг і канцэрт пасьвечаны Дню Волі. Мерапрыемства плянуецца з 12 да 15 гадзін 26-га сакавіка. Чыноўнікі адмовілі на падставе таго, што не пададзены час мітынгу і канцэрта.

Што абазначаюць такія паводзіны? Гэта тыповае захаваньне акупацыйнай улады, дзе ня дзейнічаюць законы, а толькі акупацыйная адміністрацыя. Задача адміністрацыі – душыць ўсё беларускае. І таму аргумэнты тут не патрэбныя. Фармальныя прычыны (гульню ў законнасьць) можна браць хоць са столі. Маглі б напісаць прычыну, скажам, – з-за пераменнай воблачнасьці, ці што заяву прыслалі не на паперы, а на дрэве…, словам, абы што – плюём мы на вас, беларусаў.

Зянон Пазьняк


№_____________ Пракуратура г. Мінска

21.03.2011 г.

Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй—БНФ 04.03.2011 г.у Мінгарвыканкам пададзена заява на правядзенне 26.03.2011 г. у г. Мінску масавага мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрту) прысвечанага Дню Волі – 93 угодкам утварэння БНР. 18.03.2011 г. намі атрыманы адказ Мінгарвыканкаму на пададзеную 04.03.2011 г заяву на правядзенне 26.03.2011 г.мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрта) прысвечанага Дню Волі Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні мерапрыемства з фармулёўкай: ”У пададзенай 04.03.2011 Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыяй – БНФ заяве аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (мітынг і святочны канцэрт) не вызначаны час пачатку і заканчэння мітынга, а таксама час пачатку і заканчэння святочнага канцэрта. Улічваючы вышэйпададзенае, Мінгарвыканкам не мае магчымасці разгледзець па сутнасці заяву Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ аб правядзеньні 26.03.2011 мітынга і святочнага канцэрта ў г. Мінску.”

Мінгарвыканкам па нейкай прычыне, неадэкватна нашай заяве зьмяніў фармат нашага мерапрыемства. Падзяліў яго на два мерапрыемства і незаконна вызначыў, што мы не ўказалі час правядзення гэтых мерапрыемстваў. Другі абзац нашай заявы дакладна вызначае фармат заяўленага мерапрыемства як однаго мерампрыемства (вытрымка другога абзаца заявы: Плануецца наступны характар мерапрыемства: мітынг і святочны канцэрт). Адпаведна заяўленага фармата мерапрыемства ў заяве ўказаны час пачатку і час заканчэння мерапрыемства (Час правядзення – з 12-00 да 15-00). Арт. 5 Закону не патрабуе распісваць сцэнар мерапрыемства, калі мітынговы выступ, а калі канцэртны нумар. Прыводзім вытрымку з арт.5 Закону:

“Заявление подается в письменной форме не позднее чем за 15 дней до предполагаемой даты проведения массового мероприятия. (Часть пятая не приводится как не вступившая в силу.)* В заявлении указываются: цель, вид, место проведения массового мероприятия; дата проведения, время его начала и окончания; маршруты движения; предполагаемое количество участников; фамилия, имя, отчество организатора (организаторов), его (их) место жительства и работы (учебы); меры по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массовогомероприятия; меры, связанные с медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведения на ней массового мероприятия; дата подачи заявления.”

У адпаведнасьці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь”Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”:”Кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ці яго намеснік абавязаны разгледзець заяву і не пазьней за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатарам (арганізатару) аб прынятым рашэнні”. Як вынікае з адказу, Мінгарвыканкам не разглядаў заяву, як сказана”па-сутнасьці”.Калі б такі разгляд адбыўся, ў прысутнасьці заяўнікаў, то было б атрымана тлумачэнне, што плануецца пад час мерапрыемства чаргаваньне выступленняў і канцэртных нумароў, а не іншы фармат правядзення мерапрыемства, як гэта сабе ўявілі работнікі Мінгрвыканкаму. Звяртаем увагу, што Законам Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, не прадугледжана дэфініцыя “разгляд па сутнасці”. Гэта дэфініцыя з іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У сувязі са сказаным, просім, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, прыняць меры пракурорскага рэагавання, абавязаць Мінгарвыканкам разгледзець пададзеную заву на правядзенне масавага мерапрыемства ў вызначаны заканадаўствам тэрмін. .Дадаткі: 1.Копія заявы Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ на правядзенне мерапрыемства ад 94.03.2011 г. 2.Копія адказу Мінгарвыканкаму ад 18.03.2011 г. № 03/1=03/275. 3.Копія ліста ў Мінгарвыканкам ад 21.03.2011 г.

Намеснік старшыні Партыі Ю.А.Беленькі


№_______________ Мінскі гарвыканкам 21.03.2011

18.03.2011 г. намі атрыманы адказ Мінгарвыканкаму на пададзеную 04.03.2011 г заяву на правядзенне 28.03.2011 г.мерапрыемства ( мітынга і святочнага канцэрта) прысвечанага Дню Волі. Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні мерапрыемства з наступнай фармулёўкай: ”У пададзенай 04.03.2011 Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыяй – БНФ заяве аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (мітынг і святочны канцэрт) не вызначаны час пачатку і заканчэння мітынга, а таксама час пачатку і заканчэння святочнага канцэрта. Улічваючы вышэйпададзенае, Мінгарвыканкам не мае магчымасці разгледзець па сутнасці заяву Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ аб правядзеньні 26.03.2011 мітынга і святочнага канцэрта ў г. Мінску.”

Звяртаем увагу, што другі абзац нашай заявы дакладна вызначае фармат заяўленага мерапрыемства як однаго мерампрыемства (вытрымка другога абзаца заявы: Плануецца наступны характар мерапрыемства: мітынг і святочны канцэрт). Адпаведна заяўленага фармата мерапрыемства ў заяве ўказаны час пачатку і час заканчэння мерапрыемства (Час правядзення – з 12-00 да 15-00). Арт. 5 Закону не патрабуе распісваць сцэнар мерапрыемства, калі мітынговы выступ, а калі канцэртны нумар. Прыводзім вытрымку з арт.5 Закону: “Заявление подается в письменной форме не позднее чем за 15 дней до предполагаемой даты проведения массового мероприятия. (Часть пятая не приводится как не вступившая в силу.)* В заявлении указываются: цель, вид, место проведения массового мероприятия; дата проведения, время его начала и окончания; маршруты движения; предполагаемое количество участников; фамилия, имя, отчество организатора (организаторов), его (их) место жительства и работы (учебы); меры по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массовогомероприятия; меры, связанные с медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведения на ней массового мероприятия; дата подачи заявления.” У адпаведнасці з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь”Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”:”Кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ці яго намеснік абавязаны разгледзець заяву і не пазней за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатарам (арганізатару) аб прынятым рашэнні”. Як вынікае з адказу, Мінгарвыканкам не разглядаў заяву, як сказана”па-сутнасьці”.Калі б такі разгляд адбыўся, ў прысутнасьці заяўнікаў, то было б атрымана тлумачэнне, што плануецца пад час мерапрыемства чаргаванне выступленняў і канцэртных нумароў, а не іншы фармат правядзення мерапрыемства, як гэта сабе ўявілі работнікі Мінгарвыканкаму. У сувязі са сказаным, просім, у адпаведнасці з заканадаўствам разгледзець пададзеную заяву і прыняць рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам. .

Намеснік старшыні Партыі Ю.А.Беленькі