ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГ

23 февраля 2011 г.

Навіны

(Аб’ява)

27 лютага, ў нядзелю, у грамадзкай залі сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (Бруклін, Атлянтык эвэню, 401) адбудзецца прэзэнтацыя кніг: Зянон Пазьняк. Цяжкі час. Працяг. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003-2010), — 2010 г., Зянон Пазьняк. Дэклярацыя. Першы крок да незалежнасьці, — 2010 г., Сяргей Навумчык. Зянон Пазьняк. Дэпутаты Незалежнасьці, — 2010 г.

Пачатак ў 12.30. Даезд цягнікамі мэтро D, Q (прыпынак Атлянтык эвэню), F (прыпынак Бэрген стрыт).

Пасьля прэзэнтацыі дэманстрацыя і прагляд новага беларускага кінафільма.

-інф-