“КАБ ЖЫЦЬ ПА ПРАЎДЗЕ”

18 лютага 2011 г.

Навіны

БТ – акупанцкі “русскоязычный” тэлеканал антыбеларускага рэжыму - паведаміў 17 лютага, цытуем: “Правительство приняло решение провести юбилейные мероприятия к 120-летию со дня рождения классика белорусской литературы Максима Богдановича, которое будет отмечаться 9 декабря этого года”. “Правітельство” паабяцала паставіць адзін помнік паэту, арганізаваць сустрэчы “с белорусскімі літераторамі”, выдаць энцыклапэдыю “М. Богдановіча”.

Хамская, нелегітымная ўлада будзе удаваць сьвятошаў і нават “прыхільнікаў роднага слова”. Але ў шчырасьць іх ніхто ня верыць. Тут савецкая тактыка палкі і морквы ў зьнішчэньні Беларусі. Яшчэ паглядзім як палачны рэжым праявіць сябе супраць культурных ініцыятываў людзей у час юбілею.

Беларускае грамадзтва, безумоўна, рыхтуецца да юбілейных сьвяткаваньняў. Але ў культуры ёсьць свой закон гігіены: не злучацца з цемрай і тады захаваеш здароўе. Трэба незалежна ад рэжыму годна і ў адпаведнасьці з нашымі нацыянальнымі традыцыямі адзначыць 120-годдзе з дня нараджэньня вялікага песьняра.

Пачуем ягоныя словы, каб жыць па праўдзе:

Досі ўжо, браты, чужынцам мы служылі, Досі ўжо пашаны ім прыдбалі; Не сваю – чужую долю баранілі, Пад чужымі сьцягамі ўміралі.

(1917 г.)

Янка Базыль