7 лістапада, у нядзелю сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ працягваюць мэмарыяльныя мерапрыемствы, прысьвечаныя Дзядам. Адбудуцца традыцыйныя шэсьце і мітынг у Менску на месцы пакутніцтва беларускага народу ў Лошыцы, дзе на магілах ахвяраў расейскага тэрору ўсталяваны вялікі Крыж.
12.00 – збор удзельнікаў каля Палаца культуры Камвольнага камбіната (вул. Маякоўскага, 129). 12.30 – пачатак мэмарыяльнага шэсьця. 13.30 – мэмарыяльны мітынг каля Крыжа ў Лошыцы. Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў. Атрыманы дазвол уладаў.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 3 лістапада 2010 г.