Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзеньне шэсьця і мітынгу ў гонар дня памяці Дзядоў. Заплянавана, што мэмарыяльныя мерапрыемствы адбудуцца ў нядзелю 31 кастрычніка.
Збор удзельнікаў шэсьця а 10.30 каля будынка Гадзіньнікавага заводу на пр. Ф. Скарыны (“проспект Незавісімості”) непадалёк ад ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”.
11.00 – пачатак шэсьця, якое пройдзе па пр. Ф. Скарыны-вул. К. Каліноўскага-Сядых-Карбышава-Гамарніка-Мірашнічэнкі. 14.00 – пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 14 кастрычніка 2010 г.