19-га верасьня споўнілася 19 гадоў з дня зацьвярджэньня Вярхоўным Саветам нашага нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага сьцяга і Гэрбу Пагоня ў якасьці дзяржаўных сымвалаў Беларусі. Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у гэты Дзень аддалі даніну памяці Яўгену Куліку стваральніку эталона Дзяржаўнага Гэрба Пагоня. Са сьцягамі і харугвамі яны прайшлі на Кальварыйскія могілкі ў Менску да магілы мастака. Гучэлі прамовы і ўспаміны пра гістарычную падзею і асобу Яўгена Куліка нязьменнага сябра Сойму БНФ, які ўсё сваё жыцьцё і творчасьць падпарадкаваў служэньню роднай Беларусі.
-Інф-