Днямі псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам Янукевіча выдаў ў сьвет “маніфэст”. Тэма дакуманта заяўлена вельмі сур’ёзная. У ім падкрэсьлена, што нельга ўдзельнічаць у маскоўскіх праектах і працаваць на іх. Таксама падкрэсьлена, што галоўнае – гэта “абарона нацыянальных беларускіх інтарэсаў”. Зразумела, што ўсё гэта заяўлена ў рэчышчы “выбарчай кампаніі”, якую ўжо распачала для сабе грантаўская “апазыцыя”. “Маніфэст” адразу ж выклікаў рэакцыю “саратнікаў”. А. Саннікаў заявіў, што так нельга пісаць, што Масква вельмі важная і ня трэба яе ігнараваць.
Прыдуманасьць “маніфэста” і пасьляманіфэстаўская рэакцыя добра відаць. Для мільёнаў беларусаў ужо даўно зразумела, што адзін з галоўных праектаў Масквы на беларускім палітычным полі – гэта выбарчыя кампаніі, дакладней сфальшаваныя шоў з мэтай пакіданьня на пасадзе Лукашэнкі. Цікава, што ў “маніфэсьце” няма аніслова пра выбары. Проста няма і ўсё. Мабыць і праблемы такой няма. Адпаведная мізансцэна i з узаемнымі закідамі паміж Саньнікавым і Янукевічам-Кастусёвым. Саннікаў бароніць Маскву там, дзе яе бароніць і псэўда-БНФ (г. зн. ня згадваючы пра праект “псэўдавыбары ў Беларусі”). На наступны дзень пасьля зьяўленьня згаданага “маніфэста” псэўда-БНФ і некалькі іншых псэўдаапазыцыйных груповак падпісалі “Пагадненьне”. Цытуем на мове арыгіналу: “Соглашение предусматривает, что демократические силы договариваются… провести массовую мобилизационную кампанию среди избирателей, в частности превратить возможный пассивный протест в форме неучастия в выборах в протест действенный, чтобы большинство проголосовало против действующей власти…” Пакінем з боку непісьменнасьць расейскай лексікі, у якой выкананы гэты тэкст. Важней тут іншае: адкрыты выступ гэтай публікі супраць Народнага Байкоту і іхная заява пра “мабілізацыю” грамадзтва на выкананьне псэўдаэлектаральнага праекту, напісанага ў Маскве. Даўно ўжо гэтыя “таварышчы” так не раскрываліся. У сваім “соглашеніі” яны пасьля рэжымных “выбараў” яшчэ абяцаюць “масавыя акцыі пратэсту”. Паўтараем, што за гэтымі папамі-гапонамі, якія служаць інтарэсам Масквы і прамаскоўскага рэжыму, лепш не хадзіць ні на якія акцыі. Яны ўжо цяпер рыхтуюць подлыя і падступныя правакацыі супраць людзей Беларусі.
Беларусам добра б было зрабіць здаровую выснову: нельга давярацца асобам няшчырым і падстаўным, якія гавораць пра “нацыянальныя інтарэсы” і адначасна цягнуць на выбарчы фарс, дзе Масква і яе агентурны рэжым у РБ у чарговы раз зьбіраюцца замацаваць сваю ўладу. Памятайма пра байкот фальшывых выбараў.
- Янка Базыль*