Прамаскоўскі рэжым адмаўляе Галадамор

12 жніўня 2010 г.

Навіны

Дзеяньні кожнага антынароднага рэжыму, які служыць інтарэсам чужой імпэрыі, аднолькавыя па тактыцы, стратэгіі і стылю. Адна з галоўных задачаў такога рэжыму – гэта адмаўленьне факту генацыду карэннага народу дзяржавы расейскімі акупантамі. Антыўкраінскія сілы, што прышлі да ўлады ва Украіне, “з месца ў кар’ер” кінуліся абслугоўваць лубянскую гістарыяграфію і крамлёўскую прапаганду. На службу да іх адразу ж запісаліся псэўданавукоўцы і хлусы ад навукі, якіх актыўна падтрымліваюць спэцслужбы рэжыму і яго начальнік. За гістарычную памяць, за праўду трэба змагацца, гэта не даецца ў падарунак. Украінскае грамадзтва кансалідуецца ў супраціве імпэрскаму злу. Публікуем заяву партыі “Наша Украіна” з афіцыйнага сайту партыі.

*** Кілер нацыянальнай памяці***

Заява новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці Валерыя Салдаценкі пра, фактычна, адсутнасьць Галадамору як генацыду ўкраінскага народу расплюшчыла ўкраінскаму грамадзтву вочы на сапраўднае прызначэньне гэтага так званага навукоўца. Ягоная падрыўная “місія” палягае ў пляжаньні нацыянальнай гісторыі і ператварэньні ўкраінцаў зноў у людзей без памяці, у галовах якіх не павінна быць нічога, акрамя “адзіна вернага вучэньня” адзінай партыі.

Ёсьць падставы меркаваць, што Салдаценка, працуючы ў пары з сваім аднадумцам, старшынём Дзяржкамархіву Вольгай Гінзбург, з падтрымкай прафэсійнага ўкраінафоба, міністра асьветы Дмытра Табачніка, кіраўніка СБУ (спэцслужбы Украіны – заўвага рэдактара) Валерыя Харашкоўскага ды іншых шматлікіх дапаможнікаў з шэрагаў “пятай калёны” правядуць татальную зачыстку сьведчаньняў пра злачынствы расейскай і савецкай імпэрыяў супраць украінскага народу.

Немагчыма ўявіць, каб падобныя заявы мог зрабіць чыноўнік, напрыклад, у Ізраіле, Польшчы, Арменіі альбо іншых краінах, народы якіх пацярпелі ў выніку этнацыдаў.

Нават у сёньняшняй Украіне, улада якой цынічна перапісвае гісторыю, немагчымыя заявы высокапастаўленай асобы такога ўзроўню, у якіх запярэчваўся б Галакост ці выказвалася б падтрымка фашыстоўскай ідэалогіі. Бо запярэчваньне Галакосту роўназначнае адмаўленьню факту злачынстваў нацыстаў супраць габрэйскага народу.

Аднак адмаўленьне Галадамору як сьвядомага генацыду ўкраінскага народу таксама ёсьць апраўданьнем злачынстваў таталітарнага сталінскага рэжыму. Злачынстваў, па якіх ужо вынесена рашэньне ўкраінскім судом высокага ўзроўню.

Нацыі, якая забудзецца пра гэтыя злачынствы, наканавана зноў і зноў быць закладніцай непамерных імпэрскіх амбіцый, — альбо зусім знікнуць у нябыце. Ці пра такі лёс для сваіх нашчадкаў марылі мільёны нашых прадзедаў, якія аддалі жыцьцё за свабоду Украіны? У сувязі з гэтым палітычная партыя “Наша Украіна” зьвяртаецца з патрабаваньнем:

У выпадку невыкананьня дзейснай уладай законных патрабаваньняў украінскага грамадзтва палітычная партыя “Наша Украіна” пакідае за сабой права распачаць усеўкраінскую акцыю пратэсту супраць спробаў новай улады рукамі такіх салдаценкаў сьцерці нацыянальную памяць украінскага народу.

Кіеў 11 жніўня 2010 г.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/9053

Пераклад з украінскай