Антыкультура рэжыму на БТ

11 жніўня 2010 г.

Навіны

Цытуем паведамленьне БТ за 10 жніўня ў рубрыцы “Культура”. Вядома, што “первый национальный канал” функцыянуе на мове акупантаў.

“Сегодня в Белтелерадиокампании прошёл кастинг ведущих детского «Евровидения-2010». Эксперты Первого канала проверили, как участники знают английский, и смогут ли они перейти на русский в экстремальных ситуациях… Средний возраст жаждущих славы от 18 до 30 лет…. Экспертная группа Первого канала отмечает у всех хорошие знания английского. Но вот раскованности не хватает многим”.

“Раскованності” (па-беларуску — “расперазанасьці”) якраз на “первом антынацыянальным” вельмі шмат. Беларуская мова, культура і традыцыя практычна выцесьнены з тэлебачаньня, якое існуе на грошы беларускага народу. За што ні возьмуцца іхныя “экспэрты” атрымліваецца правінцыйна-расейскі тэлепрадукт. Хаця ў Мурманску, Тамбове і Гусе-Хрустальным тэлекультура атрымліваецца значна лепш, там усё ж такі сапраўды Расея.

Русіфікатарам, мабыць, здаецца, што іхнае русіфікатарства і правінцыйныя замашкі прапісаны на беларускім тэлебачаньні назаўжды. Яны вельмі задаволены сабой і нават правяраюць веданьне ангельскай мовы ў новага пакаленьня сваёй кліентуры. Яны з сабачай вернасьцю абслугоўваюць прамаскоўскі акупацыйны рэжым.

Пасьля правалу гэтага рэжыму з беларускага тэлебачаньня будуць апэратыўна выдалены тыя асобы, якія ня ўмеюць рабіць нічога, акрамя русіфікацыі. Прычым, гэта павінны ведаць ня толькі яны. Гэта трэба ведаць таксама маладым беларусам і беларускам, якія любяць родную культуру, мову і тэлемастацтва. Пасьля вяртаньня да нормы сапраўднаму нацыянальнаму тэлебачаньню спатрэбіцца шмат творчых і шчырых людзей: рэдактараў, вядучых, аналітыкаў, аўтараў, сцэнарыстаў і г.д. Дзяржаўная тэлестудыя ня будзе пуставаць ані дня, ані гадзіны. Трэба будзе падключацца да творчай працы адразу ж. І да гэтага трэба быць гатовым, адукаваным і разьвітым. Трэба рыхтавацца ўжо цяпер. Рыхтуйцеся, маладыя беларускія таленты!

Янка Базыль