10 жніўня з расейскіх СМІ стала вядома, што ў Маскве забілі яшчэ аднаго беларуса. Пакуль не вядома ягонае імя. Малады чалавек ехаў у цягніку мэтро, у апошнім вагоне. Там і знайшлі ягоны труп з некалькімі нажавымі раненьнямі. Людзі на станцыі мэтро заўважылі, як з вагона выходзіў забойца і зьнік у невядомым накірунку. Мяркуем, што забойцу і матывы злачынства ніколі ня высьветляць, як гэта было ў тысячах папярэдніх трагічных выпадкаў у расейскай сталіцы.
Вядома, што маскоўскія крымінальныя банды маюць пэўны досьвед у вызначэньні беларусаў на сваёй тэрыторыі. Беларускія мужчыны не трымаюцца агрэсіўна, беларускія жанчыны не лаюцца расейскім матам. Беларусы не парушаюць правілы дарожнага руху і, калі натоўпы маскоўцаў лезуць на чырвонае сьвятло, яны застаюцца на ходніку. Тут іх і вылічваюць бандыты, каб абрабаваць. Вельмі небясьпечным месцам для беларусаў у Маскве ёсьць… Беларускі вакзал. Банда і “правоохранітельные органы” (тая ж маскоўская банда) ведаюць, што многія з людзей на вакзале – беларусы. Да беларусаў і беларусак прыстаюць бамжы і мацёрыя крымінальнікі. Калі людзі спрабуюць адштурхнуць навязьлівую гнюснасьць, зьяўляецца міліцыя (на якую і працуюць сацыяльныя падонкі).
Пачынаецца “высьвятленьне адносінаў”, забіраньне грошай і пагрозы. Часам міліцэйскі патруль чапляецца да нашых людзей “проста так”: “Ваш паспорт, пройдёмте…” У напалоханых людзей дзяржыморды ў мундзірах забіраюць пашпарты і абяцаюць аддаць іх, калі ім будзе заплочаны “падатак” (у 2009 годзе патрабавалі па 50 даляраў з асобы). Сьмялейшыя беларусы адмаўляюцца плаціць. У гэтым выпадку (калі фармальна няма да чаго прычапіцца) гарылы ў пагонах кідаюць беларускія пашпарты далёка перад сабой, каб беларус або беларуска лазілі на карачках і шукалі свае дакуманты на вакзальнай падлозе.
Беларусы не адзіныя ахвяры маскоўскай шматмільённай банды. Нацярпеліся зьнявагаў і хавалі сваіх забітых і іншыя народы. На сваёй зямлі гэтыя народы не хаваюць нянавісьці да Масквы і ўсяго маскоўскага. Там масковец стараецца не куражыцца і паводзіць сабе вельмі асьцярожна, бо ведае, што размова зь ім будзе вельмі кароткай. На такое ня здольны наш культурны народ. У нас няма і ня можа быць паняцьця сьляпой нянавісьці. Гэтым і карыстаюцца маскоўскія крымінальнікі ўсіх узроўняў. Яны ведаюць, што беларусы ня будуць помсьціць усім расейцам без разбору.
Трэба ўрэшце зразумець нашым людзям, што неабходна падалей трымацца ад прастола Сатаны – крамлёўска-лубянскай Масквы, якая душыцца ў дыме, якой Госпад ў нашы дні падае страшныя знакі-папярэджаньні кары за ўсю нянавісьць і ўсе злачынствы.
- Юрка Марозаў *