Талака ў Курапатах

9 жніўня 2010 г.

Навіны

7 жніўня сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прышлі ў Курапаты на традыцыйную штосуботнюю талаку. Яны аднавілі кампазіцыю (шыльду) з інфармацыяй пра месца пакутніцтва ахвяраў масавых рэпрэсій, якая знаходзіцца насупраць Крыжа Пакутаў і была нядаўна зламана вандаламі. Людзі добраўпарадкавалі тэрыторыю Народнага Мэмарыялу, касілі траву на магілах пакутнікаў. Пасьля талакі патрыёты сабраліся каля Крыжа Пакутаў і прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 7 жніўня 2010 г.