Агляд замежнага друку

2 жніўня 2010 г.

Навіны

Летувіская газэта “Lietuvos Rytas”.

29 ліпеня 2010 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” пісала пра дэманстрацыю ў нямецкім горадзе Дуйсбургу. Людзі патрабавалі пакараць адказных за арганізацыю “Парада каханьня”, падчас якога днямі ў даўцы загінулі 21 асоба і 500 былі паранены. Дэманстранты крычалі “Далоў мэра!” і “Хто вінаваты?” Наш камэнтар: Добра, што грамадзтва рэагуе на бяду і шукае сапраўды вінаватых. Але чаму ніхто на Захадзе не задумваецца над прычынамі няшчасьцяў, якія абрынуліся на геданістычнае грамадзтва, занятае выключна сабой і сваім “кайфам”? Тэма каханьня з інтымнай лірыкі даўно зрабілася дэманстрацыйным вавілонскім рытуалам для мільённых натоўпаў у асноўным маладых людзей. Гэткай групаўшчынай з выразным акцэнтам цынізма і нізкіх, нічым не абмежаваных інстынктаў. І вось здарылася бяда. А як і пасьля забойчага цунамі на далёкім Усходзе на Каляды 2004 года (дзе загінулі тысячы эўрапейскіх турыстаў), заходнія грамадзтвы не зразумелі, што ёсьць кара Гасподняя за дзікунства і грэх, якія становяцца нормай на Захадзе. Пара ўжо не са збачэнцамі ды на “парадах каханьня” маршыраваць, а арганізоўваць рэлігійныя працэсіі па сьвятых мясьцінах і маліцца за выратаваньне геданістычнай Эўропы.


Латвійская газэта “Diena”.

29 ліпеня 2010 г. Латвійская газэта “Diena” паведаміла пра публікацыі ў афіцыйных СМІ Расеі, у якіх было напісана, што прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлэрс “стаўся інструмантам у інфармацыйнай вайне паміж Расеяй і Беларусьсю”, гэта быў “непрыязны крок” і г.д. Затлэрс патлумачыў пасьля гэтых публікацый, што ягонае 10-хвіліннае інтэрвію на БТ было нэйтральным і не закранала расейска-беларускія адносіны. Наш камэнтар: У балаганны фальшывы тэатрык “канфлікту Масква-Менск” крамлёўскі рэжым спрабуе ўцягнуць нават латвійскага лідэра. Так (спадзяюцца ў Крамлі) тандэтнае шоў будзе выглядаць верагодней. А можа хто і паверыць у сапраўднасьць гэтага спэктакля?

Алесь Хадасевіч


Славацкая газэта “SME”.

29 ліпеня 2010 г. Славацкая газэта “SME” пісала пра змаганьне эколагаў і мясцовага насельніцтва супраць высячэньня лесу ў маскоўскім раёне Хімкі, дзе будуецца хуткасная аўтастрада. Там рэгулярна адбываюцца сутыкненьні пікетчыкаў з міліцыяй, арышты і канфлікты. Апошні эпізод быў найбольш яркім. Група з сотні маладых асобаў наляцела ў вечары на будынак адміністрацыі Хімкінскага раёна, падпаліла будынак і пашкодзіла яго, кідаючы каменьне і іншыя прадметы. Міліцыя нікога не схапіла. Наш камэнтар: Расейскія журналісты ўжо заўважылі, што вялікія групы людзей у масках і нават без масак рэгулярна нападаюць то на пікетчыкаў-эколагаў, то на прадстаўнікоў улады і будаўнікоў аўтастрады. Бачна, што гэта ёсьць кіруемы канфлікт. Часам ён набывае кур’ёзныя формы. Падобна, што Лубянка трэніруецца ў правядзеньні значна большых па маштабах сацыяльных канфліктаў, якія непазьбежна разгарацца ў Маскве і па ўсёй імпэрыі.

Юрка Марозаў


Польская газэта “Rzeczpospolita”.

29 ліпеня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” пісала пра “чэшскую Мата Хары”. Маецца на ўвазе арышт спэцслужбамі 39-гадовай Уладзіміры Адэгралавай, маёра чэшскай арміі. Яна пяць гадоў сустракалася з Робэртам Рахарджам, які нядаўна ўцёк у Маскву. Аказалася, што ён быў расейскім шпіёнам. У сувязі з падзеямі ў адстаўку былі накіраваны тры высокія генэралы чэшскай арміі. Наш камэнтар: І тут правалілася лубянская агентура.


***Румынская газэта “Adevarul”.***30 ліпеня 2010 г.

Румынская газэта “Adevarul” паведаміла, што прэзыдэнт Францыі Сарказі паабяцаў пазбаўляць французкага грамадзянства ўсіх, хто страляе па прадстаўніках дзяржаўнай улады. Гэта ён сказаў пасьля некалькіх інцыдэнтаў з афрыканскімі злачынцамі, якія паранілі і забілі паліцэйскіх. Наш камэнтар: Ці не надта позна, ці не надта абмежавана? Францыя і ўвесь Захад захлынаюцца ад навалы агрэсіўных чужынцаў (з эўрапейскімі пашпартамі, якія ляжаць у іхных кішэнях разам з нажамі і пісталетамі). Народныя і хрысьціянскія партыі даўно папярэджвалі пра гэтую бяду, ды іх мала хто слухаў.

Алесь Хадасевіч


Аўстрыйская газэта “Die Presse”.

1 жніўня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра сыход у адстаўку Элы Памфілавай, дарадцы Крамля па правах чалавека. Згадваецца, што Памфілава неяк сказала нядаўна: “Гэта ўжо немагчыма цярпець…” Наш камэнтар: У многіх СМІ сьвету з Памфілавай робяць гераіню і гавораць за яе, што, маўляў, яна такім чынам выказала пратэст супраць нядаўняй “рэфэрмы ФСБ”, якая пашырыла правы Лубянкі. Але ж Памфілава ніколі пра гэта не казала публічна. Проста сышла без камэнтароў. Але Захаду хочацца бачыць “герояў за правы чалавека” у Крамлі. Беларусам у сувязі з гэтым эпізодам было цікава даведацца пра існаваньне “расейска-беларускай камісіі па правах чалавека”, якая, аказваецца, існуе пяць гадоў. Там засядаюць такія “барцы”, як Шарамет (які вяшчаў па тэлебачаньню “наші доблесные войска громят чеченскіх бандітов на Кавказе”), Караганаў (дарадчык Крамля ў справе здушэньня і акупацыі Беларусі) і мясцовая сумнавядомая Процька. Добрая кампанія для “гераіні” Памфілавай.

Алесь Хадасевіч


Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.

1 жніўня 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” пісала пра мітынг на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве. Як міліцыя разагнала некалькі сотняў удзельнікаў і затрымала “аднаго з лідэраў апазыцыі” Нямцова. Наш камэнтар: СМІ сьвету паведамлялі пра гэтую лакальную акцыю ў цэнтры 12-мільённага горада. Ляпілі героя з Нямцова (які сярод іншага доўга займаўся справай “інтэграцыі Беларусі ў Расею” ад маскоўскай дэмапазыцыі). На наступны дзень усіх затрыманых падчас “рэпрэсіяў” з міліцыі выпусьцілі.

Алесь Хадасевіч


Нідэрландская газэта “De Telegraaf”.

1 жніўня 2010 г. Нідэрландская газэта “De Telegraaf” напісала, як патрыярх РПЦ Кірыл заклікаў расейцаў маліцца за дождж ва ўмовах сушы і пажараў. Наш камэнтар: Пакуль начальнік РПЦ езьдзіў па Украіне і спрабаваў завабіць украінцаў у Расею, сама Расея ледзь не згарэла.

Алесь Хадасевіч


**Польская газэта “Rzeczpospolita”.

1 жніўня 2010 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” прысьвяціла нізку матар’ялаў 66-м угодкам Варшаўскага паўстаньня, якое пачалося 1 жніўня 1944 г. Удзельнік паўстаньня Ежы Бартнік сказаў газэце: “Горад гінуў, бальшавікі толькі глядзелі. Які ж то быў цынізм!” Яму тады было ўсяго 14 гадоў, але падлетак спэцыялізаваўся па зьнішчэньню нямецкіх танкаў і стаў наймалодшым жаўнерам, узнагароджаным ордэнам “Virtuti Militari”. Газэта напісала таксама пра канфэрэнцыю гісторыкаў, што адбылася ў гэтыя дні ў Маскве. Расейскія гісторыкі казалі, што “Варшаўскае паўстаньне было накіравана супраць Савекага Саюза”, і што “чырвоная армія не магла дапамагчы паўстанцам, бо стамілася”. Наш камэнтар: Саветы стаялі на супрацьлеглым баку Віслы і назіралі за тым, як фашысты нішчаць горад і людзей. Потым “русскоязычные” зьдзіўляюцца, калі іх з іхным “языком” ненавідзяць у розных краінах.

Юрка Марозаў