Маскоўская гнюснасьць

8 ліпеня 2010 г.

Навіны

Уся Беларусь завалена расейскай макулатурай. На здымку мы бачым толькі адзін з прыкладаў таблоіднай гнюснасьці, якую тонамі завозяць у нашу краіну з Імпэрыі Зла (маскоўскі часопіс “Тайны звёзд” за 23 чэрвеня 2010 г.).
friske.jpg

Беларусаў прымушаюць акунацца ў гэтую клааку і паўтараць пры гэтым русіфікатарскія тэзісы пра “велікій і могучій русскій язык”. Такога ўзроўню жлобскай агрэсіўнасьці мы ня ведалі нават у савецкія часы. Там была пэўная рэгуліроўка маскультуры, якая таксама была подлай і фальшывай, але не так глыбака пранікала ў чалавечыя душы. Цяпер за нас, перш за ўсё маладых людзей маскоўскія дэмаралізатары ўзяліся значна больш грунтоўна. Усе кнігарні і іншыя месцы, дзе прадаюцца друкаваныя выданьні (крамы, паліцы ў публічных месцах і г.д.), літаральна захлынаюцца ў плыні інтэлектуальнай дзікасьці, якая прэ да нас з “самой чітаюшчей страны в міре”. Сотні тытулаў таблоідаў, выкананых на глянцавай паперы, пра скандалы, пра розных вырадкаў і збачэнцаў, пра іхных “зорак” і іхную залатую сантэхніку; “дэтэктывы”, напісаныя групамі літаратурных рабоў і выдадзеныя пад разрэкламаваным прозьвішчам; опусы расейскай псэўданавукі, у якіх часам распавядаецца і пра беларусаў, “якіх Расея выратавала ад прыгнёту польскіх і літоўскіх фэадалаў”; безьліч бяздарных перакладаў з сусьветнай літаратуры, выкананых кампутэрам.

Скептыкі могуць запярэчыць, што вось апошнім часам паўсюль прадаецца і вельмі танна сэрыя альбомаў, прысьвечаных выдатным мастакам сусьветнай культуры. Робіцца гэта пад патранажам маскоўскай газэты “Комсомольская правда”. Многія беларусы набываюць гэтыя даволі якасныя мастацкія выданьні. Дык чаму ў Беларусі няма такіх выданьняў на нашай мове, з-пад пяра нашых выдатных спэцыялістаў па гісторыі мастацтва? Таму што гэта недапушчальна ў рэжыме акупанцкай русіфікацыі. У вызваленых ад гэтага рэжыму Летуве, Латвіі і Эстоніі такіх выданьняў на любую тэмы ёсьць тысячы.

Не гісторыі мастацтва хоча навучыць нас акупанцкая нечысьць. Іхная мэта – давядзеньне нашых людзей, перш за ўсё моладзі да жывёльнага стану. Каб маладыя беларусы паводзілі сябе, як зьвяры, што жывуць выключна біялагічнымі інстынктамі. Нацыя, якая хоча выжыць і не згубіць чалавечую душу, салідарна супраціўляецца такой інвазіі чужой, акупанцкай гнюснасьці. Беларусы павінны адвярнуцца ад расейскай макулатуры, байкатаваць яе, падказваць маладым, што ўсё гэта значыць.

Няхай Расея сама жывіцца сваёй пачварнай псэўдакультурай. На прасторах імпэрыі ўжо бачныя кашмарныя вынікі гэтай разбуральнай палітыкі.

Алесь Хадасевіч