Антыўкраінскія дзеяньні і праекты Масквы і яе агентуры

8 ліпеня 2010 г.

Навіны

Зусім, здаецца, нядаўна ўладу ва Украіне захапіла прамаскоўская групоўка Януковіча. І вось ужо ў парляманце краіны адбываецца ламаньне Канстытуцыі ў самых цынічных, дэманстрацыйных формах. Антыўкраінскія структуры пачуваюцца беспакаранымі, іх ахапіў кураж “свабоды дзеяньняў” пад патранажам імпэрскай Масквы. Беларусы, аднак, ведаюць, што будзе найбольш верагодным наступным крокам януковіцкай клікі: разгон парляманту, у якім ўсё ж ёсьць супраціў патрыятычных сілаў, і замена яго цалкам падпарадкаванай прамаскоўскай дыктатуры і цалкам нелегітымнай структурай кшталту лукашэнкаўскіх “палатак”. Што да РПЦ, то няхай Кірыл як мага выразьней засьвеціцца з сваёй імпэрскай пыхай ва Украіне. Сапраўдныя вернікі ўбачаць, адчуюць тады, што гэта за “бацюшка”, і што гэта за “царква”, і ў што яны зьбіраюцца ператварыць хрысьціянскую Украіну і яе духоўнае жыцьцё. І на гэтым накірунку імпэрскага наступу Беларусь атрымала першыя ўдары па сваёй традыцыі і духоўнасьці. Мы ведаем, якія цяжкія наступствы чакаюць Украіну, калі народ не абароніцца ад маскоўскіх нячысьцікаў. Змаганьне супраць Імпэрыі Зла на ўкраінскім фронце працягваецца. Мы публікуем матар’ялы, зьмешчаныя 2 ліпеня на афіцыйнай старонцы партыі “Наша Украіна”.

Парубій: “Ухваленьне закону пра асновы зьнешняй і ўнутранай палітыкі – гэта “фарс апоўначы”

Народны дэпутат ад “Нашай Украіны” Андрій Парубій мяркуе, што ўчорашні разгляд парлямантам закону пра асновы зьнешняй і ўнутранай палітыкі ў цэлым быў ператвораны ў фарс. У дэпутатаў склалася ўражаньне, што галоўнай мэтай ўчорашняй дзеі было ўхваленьне гэтага закону якраз да прыезду дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, каб выключыўшы з украінскага законадаўства любыя палажэньні, датычныя пэрспэктывы эўраатлантычнай інтэграцыі Украіны, зрабіць працэс незваротным.

“Тое, што ўчора адбывалася, — гэта сцэнар, які ня быў напісаны ва Украіне. І наогул гэты закон ёсьць законам залежнай краіны. У ім адлюстроўваецца пазыцыя, якую займала Расейская Фэдэрацыя на працягу многіх гадоў – адмова Украіны ад уласных пэрспэктываў уступленьня ў НАТО”, — заявіў Андрій Парубій.

На ягоную думку, парушэньне нормы Канстытуцыі было ня толькі ў самым законе, а і ў працэдуры яго ўхваленьня. А. Парубій заўважыў, што за дакумант галасавалі апоўначы колькасьцю дэпутатаў, якая і блізка не адпавядае той колькасьцм, што была паказана на табло. “Дэпутаты галасавалы за адсутных, і гэта проста супярэчыць Канстытуцыі, якая прадугледжвае, што кожны дэпутат павінен галасаваць асабіста. Учорашняе галасаваньне – гэта фарс апоўначы, які яшчэ раз засьведчыў, што цяперашняя ўкраінская ўлада топча Канстытуцыю, працуе не на нацыянальныя інтарэсы Украіны, а абслугоўвае інтарэсы Расеі”, — падкрэсьліў ён.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8760 х х х

“Наша Украіна”: Палітычны характар візыту Кірыла пагражае дыскрэдытацыяй праваслаўя і яго прынцыпаў

20 ліпеня чакаецца васьмідзённы візыт ва Украіну Маскоўскага патрыярха Кірыла. Аднак падзея, якая павінна мець выключна духоўны характар, набывае рысы ня проста палітычнага скандалу, але й пагражае абвастрэньнем грамадзянскага супрацьстаяньня ў краіне.

Ужо сёньня гэты візыт і неасьцярожныя заявы прадстаўнікоў РПЦ і паасобных палітычных сілаў, выпадкі ўмяшальніцтва расейскіх духоўных герархаў ва ўнутраныя справы Украіны становяцца грунтам для заклікаў да сілавога супрацьстаяньня паміж украінцамі, якія належаць да розных нацыянальнасьцяў і канфэсій.

Відавочна, што такі адмоўны фон зусім не адпавядае самым прынцыпам хрысьціянскай рэлігіі.

Акрамя таго, ня трэба забывацца, што і ў Расеі, і ва Украіне царква аддзелена ад дзяржавы. Такім чынам, у выпадку, калі візыт набудзе ярка вызначаную палітычную абгрунтоўку, то гаворка йдзецца аб парушэньні закону.

Таму можна было б чакаць ад самога Маскоўскага патрыярха Кірыла гарантыяў яго катэгарычнай адмовы ад рознага роду заяваў ці акцыяў палітычнага характару. Больш таго, як добры хрысьціянін, Кірыл павінен быў бы заклікаць сваіх паплечнікаў стацца прыкладам стрыманасьці і паслухмянасьці, усімі сіламі спрыяць ўсталяваньню міра і згоды ва Украіне.

Добры прыклад па-сапраўднаму пастырскіх візытаў Усяленскага Патрыярха Варфаламэя І і Папы Рымскага Яна Паўла ІІ ва Украіну надаў новага натхненьня хрысьціянам Украіны на пошук ўзаемаразуменьня, магчымасьцяў для супрацоўніцтва.

Відавочна, у тым жа духу павінен быў бы адбыцца і візыт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Інакш, у выпадку падвышэньня ўзроўню палітычнай напружанасьці і грамадзянскага супрацьстаяньня ва Украіне праз палітызацыю дзейнасьці РПЦ, немагчыма назваць яе дзеяньні інакш як дыскрэдытацыяй праваслаўя і яго прынцыпаў.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8765

(Пераклады з украінскай)