Балаган у Бэльгіі

6 ліпеня 2010 г.

Навіны

1 ліпеня 2010 г. Славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Бельгія кіруе Эўропай. Без улады”. Да Брусэля перайшло паўгадовае дзяжурства па Эўразьвязу. Але ў самой Бэльгіі няма ўраду, акрамя выканаўцаў абавязкаў начале з Івам Летэрмам. Становішча выклікана зацяжным канфліктам паміж валонскімі і фламандскімі палітычнымі сіламі. Наш камэнтар: Гэта ёсьць адзін з сымваляў балагану, які пануе ў Эўразьвязe. Брусэль, які павінен весьці Эўропу да інтэграцыі, сам да крайнасьці дэзынтэграваны ўнутранымі канфліктамі.

Алесь Хадасевіч