Услужылі” Лубянцы”

6 ліпеня 2010 г.

Навіны

1 ліпеня 2010 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла пра арышт на Кіпры аднаго з расейскіх агентаў з групы, якую адлавіла днямі ФБР у Амэрыцы. Яго ўзялі ў кіпрыйскім аэрапорце, але выпусьцілі пад заклад. У выніку маскоўскі агент зьнік бязь вестак. Наш камэнтар: Кіпрыйскія партнёры правалілі апэрацыю. Кіпр – адна з галоўных дзялянак дзейнасьці маскоўскага злачыннага капіталу, дзяржмафіі і спэцслужбаў (побач – Бліжні Усход). У Маскве даўно жартуюць, што Кіпр можна прымаць у РФ у якасьці аўтаномнай рэспублікі. Вось і гэтым разам яны “услужылі” Лубянцы.

Юрка Марозаў