Афрыканская лекцыя

6 ліпеня 2010 г.

Навіны

1 ліпеня 2010 г. Бэльгійская газэта “Het Volk” пісала пра сьвяткаваньні 50-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці ў Рэспубліцы Конга. Там віталі і караля Бэльгіі з афіцыйнай дэлегацыяй былых каланізатараў . Наш камэнтар: За 50 гадоў незалежнага існаваньня афрыканцам так і не ўдалося пабудаваць у сваёй дзяржаве нармальнага чалавечага жыцьця. У гэтым ёсьць немалая доля віны бэльгійскіх каланізатараў, якія з першых дзён незалежнасьці груба ўмешваліся ў кангалезкія справы. Масква таксама ўлезла туды. Разгарнулася барацьба за сфэры ўплываў, ахвярамі якой сталі афрыканцы. Сапраўдная незалежнасьць павінна быць цалкам самастойным шляхам. Такая ёсьць афрыканская лекцыя беларусам.

Алесь Хадасевіч