ВІНШАВАНЬНЕ ЮРЫ БЕЛЕНЬКАМУ

6 мая 2010 г.

Навіны

Дарагі Юры Адамавіч, віншую Цябе з днём народзінаў – пяцідзесяцігоддзем і дасягненьнем сярэдзіны жыцьця. Як уважаюць сталыя людзі (і я зь імі пагаджаюся), пяцьдзесят гадоў – гэта найлепшы жыцьцёвы час, калі ўжо ёсьць вопыт і зьберагліся сілы. Зычу Табе гэты вопыт і сілы з плёнам выкарыстаць дзеля адраджэньня і квітненьня нашай дарагой Бацькаўшчыны.

Зычу здароўя, радасьці ад жыцьця, сям’і і гаспдарства, каб усё добрае Цябе цешыла і дапамагала, а цяжкое – гартавала. І галоўнае, каб у блізкім часе ўсе мы зажылі ў вольнай Беларусі.

З павагай Зянон Пазьняк 5 траўня 2010 г.