Расейская рэдакцыя Радыё Свабода 30 красавіка паведаміла пра акцыю чарнагорскіх рабочых супраць расейскіх крымінальных алігархаў.
Расейская Свабода паведаміла: “Некалькі сотняў работнікаў Камбіната алюмінія Падгорыцы (КАП) Чарнагорыі не прапусьцілі кіраўнікоў прадпрыемства на тэрыторыю завода. Раз’юшаны натоўп сустрэў старшыню праўленьня КАП Вячаслава Крылова ўлюлюканьнем і крыкам “Злодзеі! Злодзеі!” Пасьля некалькіх няўдалых спробаў пранікнуць на тэрыторыю камбіната Крылоў вымушаны быў з’ехаць. У той жа дзень рабочыя не пусьцілі на тэрыторыю камбіната іншага кіраўніка прадпрыемства, Дзімітрыя Анікіна”. Крыніца: http://www.svobodanews.ru/content/feature/2028899.html
На сайце Радыё Свабода ёсьць таксама відэасюжэт народнага супраціву. На кадрах не “натоўп”, а добра арганізаваная маса рабочых, якія загарадзілі ўваход на сваё прадпрыемства і не пускаюць на яго паханоў з маскоўскай алюмініевай мафіі. Паліцыя мітусіцца і прыкрывае паханоў ад народнага гневу. Паханы “несолоно хлебавші” сядаюць у лімузіны і едуць прэч. Яны ходзяць пад дахам вельмі вядомага маскоўскага мафіёзы Алега Деріпаскі (сябра Пуціна). Крымінальны сіндыкат Деріпаскі абвясьціў на чарнагорскім камбінаце “рэструктурызацыю”. Горцы адэкватна зразумелі, што гэта значыць. Яны сочаць за падзеямі ў Расеі. І заявілі, што калектыў будзе браць кантроль над прадпрыемствам на сябе. Падобна, што мафійная зьдзелка з карумпаванымі асобамі ў балканскай краіне правальваецца дзякуючы народнаму супраціву. Людзі не пускаюць да сябе расейскіх бандытаў. Чарнагорцы паказваюць усім, як трэба гнаць у карак маскоўскую банду.
- Янка Базыль*