Самарэклама на народнай бядзе

1 мая 2010 г.

НавіныАктуаліі

“Лідэр дэмакратычнай Расеі Медведев “даў адмашку” на абнародваньне ў інтэрнэце тайных дакумантаў пра тысячы людзей, расстраляных НКВД у Катыні. Ён заявіў: “Мы і надалей будзем гэтым займацца”…

Прыкладна ў такім тоне паведамляюць пра гэтую дзіўную інтэрнэт-рэвэляцыю СМІ многіх краінаў. Што праўда, яны не ўдакладняюць, што мелася на ўвазе пад медведеўскім “мы и дальше будем этим заниматься”. Чым займацца – расстрэльваць невінаватых людзей?

Прыроду сэнсацыі-аднадзёнкі раскрывае ў інтэрнэт-выданьні Grani.ru маскоўскі публіцыст Аляксандр Гур’янаў (ніжэй мы публікуем ягоную зацемку). Аказалася, што нічога новага ў гэтых лубянскіх “самараскрыцьцях” няма, гэтыя “сэнсацыйныя дакуманты” ужо даўно апублікаваны, і ня раз. Абяцаных Крамлём “новых тэчак” па катынскай справе як не было, так і няма для шырокага грамадзтва. Думаем, што і ня будзе да самага краху маскоўскай імпэрыі. Цікава, што ў нячыстай справе замятаньня сьлядоў даўняга злачынства Масквы засьвяціўся добра знаёмы беларусам думскі правакатар Ілюхін. Нагадаем: гэта той самы лубянскі кадр, які ў 1995-96 гадах агучваў пляны Масквы на ліквідацыю лідэра Беларускага Народнага Фронту. Прычым, тады Ілюхін прагаварыўся нават пра тое, што кантора зьбіралася інсцэніраваць гэтую спэцапэрацыю, прадставіўшы яе як “ліквідацыю свайго лідэра рукамі самых фронтаўцаў”. Як вядома, маскоўская правакацыя тады правалілася. У самым шырокім сэнсе, бо ў змаганьні на вуліцах сталіцы беларускі народ адстаяў незалежнасьць сваёй Дзяржавы, якую зьбіраліся ліквідаваць у 1996 годзе расейскія акупанты. Для маскоўскага назіральніка А. Гур’янава вывешваньне даўно вядомых дакумантаў ёсьць нейкай “дэкларацыяй”. А для беларусаў – проста адбыўся чарговы акт самарэкламы антычалавечага ведамства на народнай бядзе.


Пра публікацыю катынскіх архіваў

Гэтыя дакумэнты – пастанова Палітбюро, запіска Бэрыі – былі абнародваныя паводле рашэньня Ельцына 14 кастрычніка 1992 года і з тае пары публікаваліся неаднаразова і ў пэрыядычным друку, і ў вельмі салідных акадэмічных выданьнях. Нічога новага тут няма. Але сэнс у вывешваньні іх на сайце Росархіва ўсё ж ёсьць. У апошнія тыдні фракцыя КПРФ у Дзярждуме начале з Уладзімірам Ілюхіным праводзіць даволі інтэнсіўную кампанію – прэс-канфэрэнцыі, круглыя сталы, — пераконваючы ўсіх, што гэтыя дакуманты зьяўляюцца фальшыўкамі, што яны падроблены для таго, каб абвінаваціць Савецкі Саюз у забойстве польскіх афіцэраў, якое на самой справе было зьдзейсьнена немцамі.

Гэта на самой справе не камуністычная партыя прыдумала – з такімі сьцьверджаньнямі з сярэдзіны 90-х гадоў выступаюць розныя публіцысты і грамадзкія дзеячы, спрабуючы рэабілітаваць Сталіна. Яны настойваюць на тым, што гэтыя дакуманты падроблены ўдзельнікамі нейкай сусьветнай змовы з мэтай зганьбіць Савецкі Саюз, Сталіна, Расею і г.д. Вывешваньне гэтых дакумантаў на сайт урадавага ведамства – гэта дэкларацыя. Фэдэральная архіўная агенцыя настойвае на тым, што гэтыя дакуманты подлінныя, што довады сталіністаў і камунстаў беспадстаўныя.

Аляксандр Гур’янаў

Крыніца: http://grani.ru/blogs/free/entries/177548.html

(Пераклад з расейскай)