Януковіч з Прэзыдэнта Украіны ператварыўся ў рэзыдэнта Расеі

28 красавіка 2010 г.

Навіны

Публікуем інфармацыю з сайту партыі “Наша Украіна” пра выступ народнага дэпутата Украіны Андрія Парубія на пазачарговай сэсіі Львоўскай абласной рады 23 красавіка 2010 г. Як гэта бывала ня раз у сучаснай гісторыі Украіны, менавіта патрыёты Львоўшчыны і Заходняй Украіны першымі робяць адэкватныя ацэнкі сітуацыі і пачынаюць мабілізаваць народ на абарону нацыянальных каштоўнасьцяў.

У аўторак 27 красавіка дабраахвотнікі з Львоўшчыны склалі асноўную масу дэманстрантаў (да 10 тысячаў), якія перад будынкам Вярхоўнай Рады ў Кіеве змагаліся супраць паліцыі, што бараніла януковічцаў, якія зьдзяйсьнялі ў парляманце антыдзяржаўны пераварот.


Парубій: Януковіч з Прэзыдэнта Украіны ператварыўся ў рэзыдэнта Расеі

Першыя 50 дзён знаходжаньня пры ўладзе Януковіча вызначыліся наступам на ўкраінскую нацыянальную памяць і паставілі пад сумніў сувэрэнітэт і незалежнасьць краіны. Таму супольны супраціў супраць дзеяньняў цяперашняй улады павінен спыніць наступ на Украіну Расейскай Фэдэрацыі. Пра гэта падчас пазачарговай сэсіі Львойскай абласной рады заявіў народны дэпутат Украіны Андрій Парубій.

“Першыя пяцьдзесят дзён валадараньня Януковіча сталі сьведчаньнем беспрыцыдэнтнай здачы нацыянальных інтарэсаў Украіны. Януковіч дзейнічае не як украінскі Прэзыдэнт, а як прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі. За гэты кароткі тэрмін распачаты наступ на ўкраінскую памяць. Данецкі суд пазбавіў званьня Героя Украіны Стэпана Бандэру і Рамана Шухэвіча. Далей пачалося сьвядомае зьнішчэньне тых рэформаў, якія ў апошнія гады былі пасьпяхова праведзеныя ў асьвеце. Але пагадненьні, падпісаныя ў Харкаве, прадэманстравалі гатоўнасьць новай улады да крокаў, накіраваных на поўнае зьнішчэньне Украінскай Дзяржавы. Мы ўсе памятаем, як пад сьценамі Львоўскай абласной рады зьбіраліся тысячы студэнтаў, каб выказаць свой пратэст супраць спробаў парушыць рэформы ў асьвеце. Сёньня працягам тэрміну знаходжаньня ва Украіне Расейскага Чарнаморскага Флёту кінуты выклік усяму грамадзтву”, — кажа народны дэпутат Украіны.

На думку Андрія Парубія, Чарнаморскі Флёт у Крыме зьяўляецца асяроддзем антыўкраінскіх сілаў і антыўкраінскіх правакацыяў. “Нагадаю, што падчас акупацыі Грузіі Расеяй менавіта з тэрыторыі Украіны Чарнаморскі Флёт зьдзяйсьняў агрэсію супраць Грузіі, робячы нашу Дзяржаву ўдзельнікам баявых дзеяньняў”. – дадаў Парубій.

Народны дэпутат зазначыў, што неабходна забыцца пра ўсе міжпартыйныя спрэчнасьці і стварыць Камітэт абароны Дзяржавы, куды павінны ўвайсьці палітычныя, грамадзкія, студэнцкія арганізацыі.

“Гэты камітэт павінен стацца стала дзейсным штабам грамадзкага супраціву дзеяньням антыўкраінскай улады Януковіча. У нядзелю аб 14:00 заклікаю ўсіх прысьці на народнае веча, якое адбудзецца ў Львове. Мы вылучым дабраахвотнікаў, якія будуць гатовыя ў панядзелак вырушыць на Кіеў. У аўторак мы правядзем вялікую акцыю пад сьценамі Вярхоўнай Рады Украіны. Калі ўлада не пачуе нашы патрабаваньні, гэтая акцыя ператворыцца ў бестэрміновую ўсеўкраінскую акцыю грамадзянскага супраціву”, — зазначае Парубій.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/5949/

(Пераклад з украінскай)