Януковіч блюзьнерыць над памяцьцю мільёнаў ахвяраў Гададамору

28 красавіка 2010 г.

Навіны

Партыя “Наша Украіна” 27 красавіка зрабіла заяву, у якой даецца ацэнка выказваньням прэзыдэнта Украіны В. Януковіча, зробленых ім у Стразбурзе. Публікуем тэкст гэтай заявы. Трэба адзначыць, што ў Стразбурзе якраз у гэтыя дні адбываюцца дыскусіі над праектам Дэклярацыі Эўрапарляманту па справе Галадамору як генацыда ўкраінскага народу, наладжанага Масквой. Януковіч ня проста падаў голас у спрэчцы на гістарычную тэму. Дыскусіі адбываюцца менавіта ў той самы дзень, калі маскоўская імпэрыя праз сваю агентуру зьдзяйсьняе антыдзяржаўны пераварот ва Украіне. Падзеі ў Вярхоўнай Радзе ў Кіеве і ў Стразбурзе – гэта два напрамкі маскоўскага наступу супраць украінскага народу і украінскай Дзяржавы. Можна быць упэўненым, што ў бліжэйшы час народ Украіны паставіцца на салідарны супраціў маскоўскай агрэсіі.


Наша Украіна”: Януковіч парушыў закон пра Галадамор 1932-33 гадоў

27 красавіка 2010 г. Віктар Януковіч зрабіў у Стразбурзе беспрыцыдэнтную па свайму цынізму заяву. Аказваецца, “прызнаваць Галадамор як факт генацыду ў адносінах да таго ці іншага народу, мы мяркуем, будзе няправільна, несправядліва”. Толькі глыбыка неадукаваны чалавек, які ня любіць сваю краіну і ня ведае яе законаў, мог заявіць падобнае публічна. Сваёй заявай Януковіч проста парушыў нормы Закону Украіны “Пра Галадамор 1932-1933 гадоў ва Украіне” ад 28 лістапада 2006 г., першы артыкул якога адназначна сьцьвярджае: “Галадамор 1932-1933 гадоў ва Украіне ёсьць генацыдам Украінскага народу”. А артыкул 2 дэкляруе: “Публічнае адмаўленьне Галадамору 1932-1933 гадоў ва Украіне прызнаецца блюзьнерствам над памяцьцю мільёнаў ахвяраў Галадамору, прыніжэньнем годнасьці Украінскага народу і зьяўляецца супрацьпраўным”. Таксама Януковіч праігнараваў рашэньне Апэляцыйнага суду Кіева ад 23 жніўня 2010 г., які прызнаў кіраўнікоў бальшавіцкага таталітарнага рэжыму вінаватымі ў “генацыдзе ўкраінскай нацыянальнай групы ў 1932-33 гг. шляхам штучнага стварэньня жыцьцёвых умоваў, разьлічаных на яе частковае фізічнае зьнішчэньне”. Акрамя таго, Віктар Януковіч фактычна супрацьпаставіў сябе пазыцыі парлямантаў Эстоніі, Аўстраліі, Канады, Угоршчыны, Летувы, Грузіі, Польшчы, Пэру, Парагвая, Эквадора, Калумбіі, Мэксікі і Латвіі, якія афіцыйна прызналі Галадамор актам генацыду ўкраінскага народу. А таксама Эўрапейскага парляманту, які прызнаў Галадамор злачынствам супраць Украінскага народу і супраць чалавечнасьці. Супрацьпастаўляючы сябе пазыцыі ўкраінскага народу і міжнароднай супольнасьці на карысьць сваіх маскоўскіх гаспадароў, Януковіч ня толькі зьдзейсьніў супрацьпраўнае дзеяньне, — але й цынічна, на дзяржаўным узроўні зьдзейсьніў блюзьнерства над памяцьцю мільёнаў закатаваных украінцаў. На нашу думку, найбольшымі грахамі на зямлі ёсьць здарада свайго народу і блюзьнерства над памяцьцю нявінна забітых. За падобныя дзеяньні заўсёды, рана ці позна, наступае расплата.

27 красавіка 2010 г. Кіеў

Крыніца: http://www.razom.org.ua/

(Пераклад з украінскай)