Расея, пакінутыя сіраты

26 красавіка 2010 г.

Навіны

Старшыня камітэту па справах сям’і, жанчын і дзяцей Дзярждумы РФ Елена Мізуліна паведаміла 24 красавіка статыстыку расейскага сіроцтва. Паводле яе словаў, дзяцей-сірат у Расеі цяпер больш, чым было ў гады вайны, — 697 тысячаў супраць 678 тысячаў у 1940-я гады. Дзьве траціны цяперашніх сірат – гэта сацыяльныя сіраты, якія маюць жывых бацькоў. Асабліва востра стаіць праблема вяртаньня дзяцей ў дзіцячыя дамы новымі “прыёмнымі бацькамі”. За апошнія два гады такім чынам вярнулі каля 30 тысячаў дзяцей. Мізуліна падкрэсьліла, што “спэцыялісты лічаць гэта гуманітарным ударам па дзецях. Спачатку свае бацькі адмовіліся ад іх, а потым і прыёмныя”.

Мізуліна лічыць, што ніхто не працуе з такімі бацькамі і не аказвае ім дапамогу. Яна мяркуе, што адмоўныя тэндэнцыі выкліканы камэрцыялізацыяй працэса ўсынаўленьня дзяцей-сірат. “Многія бяруць іх у сем’і дзеля матэр’яльнай выгады, інстытут патраната вымірае”, — сказала Мізуліна. Крыніца: http://grani.ru/Politics/Russia/Parliament/Duma/m.177391.html


Інфармацыя ўражвае. Але мы, што пажылі пад саветамі, навучыліся не давяраць дакладным лічбам маскоўскай статыстыкі, заўсёды выкананай у іхным мангольска-ардынскім стылі (“на один миллиончик больше, на один меньше…»). Яны дагэтуль ня ведаюць колькі людзей загінула падчас ІІ Сусьветнай вайны, а з ваеннымі сіратамі такая дакаднасьць. Але само прызнаньне чыноўніцы ёсьць канстатацыяй трагічнага становішча з дзецьмі ў Расеі. Сотні тысячаў сем’яў пасьпіваліся, з галавой пайшлі ў крымінал, ня маюць сродкаў для існаваньня і адвярнуліся ад сваіх дзяцей. Для згаданых дэпутаткай дзесяткаў тысяч іншых сем’яў “усынаўленьне” сірат зрабілася прыбытковым бізнэсам. Але многім папялушкі хутка абрыдлі і іх зноў вярнулі туды, адкуль узялі. Складваецца ўражаньне, што не інстытут патраната вымірае, а расейскі народ вымірае. Мізуліна не згадала пра сотні тысячаў малагадовых бамжоў, якія жывуць у калектарах і на вакзалах, пра мноства 10-12-гадовых прастытутак, пра жудасныя хваробы і сьмяротнасьць у асяроддзі гэтага нікому не патрэбнага “чалавечага матэр’яла”. Чыноўніца распавядала так, нібыта ўсе пазасямейныя дзеці сапраўды знаходзяцца ў дзяржаўных дзіцячых установах.

Гэтыя зьявы і гэтая паўпраўда-хлусьня сьведчаць яшчэ раз пра каласальную гуманітарную катастрофу ў Расеі. І таксама аб тым, што ў іхнай імпэрыі няма будучыні. Бо гэтая імпэрыя ёсьць Імпэрыяй Зла ў першую чаргу для сваіх грамадзянаў, для сваіх дзяцей. Назіраючы за Медведевым і Пуціным, за іхнай бадзёрай камарыльяй, у галаву ня прыйдзе думка пра нейкую катастрофу. У іх і іхных нашчадкаў “всё путём”. Для сябе яны ўжо пабудавалі свой камуна-капіталізм. Яны распрацоўваюць новую зьнішчальную зброю, забіваюць людзей па ўсім сьвеце, разгортваюць імпэрскі рэванш і ўзбагачаюцца на ўсім гэтым.

На шляху гэтай ардынскай банды знаходзіцца наша Беларусь. Беларускі народ павінен абараніць ад маскоўскіх імпэрскіх бандытаў сваю краіну і сваіх дзяцей.

Юрка Марозаў