Cп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

24 красавіка 2010 г.

Навіны

Шаноўны Зянон Станіслававіч,

Віншуем Вас з днём народзінаў, зычым моцнага здароўя, творчага натхненьня і моцы духу. Пажаданьні шчасьця і здароўя Вашай сям’і.

Усе мы адчуваем, што родная Беларусь стаіць на парогу вялікіх падзеяў, якія зьменяць да лепшага лёс нашай краіны. Але толькі ад народу Беларусі залежыць, наколькі грунтоўнымі будуць пераўтварэньні ў нашым жыцьці, наколькі пасьлядоўным будзе абраны ў 1988-1991 гадах шлях Волі і Незалежнасьці. Фронтаўскі авангард нашага грамадзтва выстаяў ў цяжкія гады выпрабаваньняў. Цяпер настае час абуджаць беларусаў да нацыянальнай Беларускай Салідарнасьці ў змаганьні за канчатковае вызваленьне Бацькаўшчыны.

Наперадзе шмат працы па аднаўленьню справядлівасьці і законнасьці, мадэрнізацыі і аздараўленьню нацыянальнай эканомікі. Наперадзе вяртаньне паўнавартаснага жыцьця беларускай мовы і культуры. Будзем разам працаваць дзеля сьветлай будучыні нашай Беларусі.

Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 24 красавіка 2010 г.