Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гэта мог быць тэракт. Частка ІІ

Працягваем публікацыю матэр’ялаў, сабраных польскім аналітыкам Філіпам Станкевічам, якія былі зьмешчаны ў польскім інтэрнэт-выданьні “Wolna Polska” 17 красавіка 2010 года.
Крыніца: http://www.wolnapolska.pl/index.php/Artykuly/to-mog-by-zamach-najwiksze-wtpliwoci.html

Філіп Станкевіч
Гэта мог быць тэракт. Найбольш сумніўныя моманты (Працяг)

Сьпіс несупадзеньняў у ацэнках магчымых прычын катастрофы прэзыдэнцкага самалёта.
http://naszdziennik.pl/index.php?typ=tk&dat=20100413&id=tk06.txt

“Прэзыдэнцкі “Тупалеў” быў абсталяваны апаратурай бясьпекі, якая папярэджвае пілотаў аб залішнім набліжэньні да зямлі. Гэты факт толькі паглыбляе таямніцу падзеньня і выбуху самалёта з Лехам Качыньскім”. – піша “USA Today”. На загадкавасьць катастрофы два дні таму зьвярнуў увагу Джон Хэмбі, прадстаўнік “Universal Avionics Systems of Tucson” – вытворцы абсталяваньня, якое называецца TAWS. TAWS мае кампутарныя карты сьвету і папярэджвае пілотаў штораз, калі яны надта набліжаюцца да вяршыні, радыёвежы або іншай перашкоды – а таксама ў выпадку надта малой адлегласьці ад зямлі. Бо клопаты менавіта з пасадкай часьцей за ўсё зьяўляюцца прычынай авіякатастроф. З 2005 года абсталяваньне TAWS абавязкава ўсталёўваецца на новых самалётах камэрцыйных ліній. Калі самалёт знаходзіцца на надта малой вышыні, TAWS падае гукавы сігнал. Дзякуючы гэтаму ўдалося цалкам выключыць авіякатастрофы пры пасадцы. Дастаткова сказаць, што з канца 90-х гадоў, калі пачалі ўсталёўваць TAWS на старых і новых машынах, АНІВОДЗІН самалёт з гэтай апаратурай не пацярпеў катастрофы. Аніводзін – да 10 красавіка 2010 года. Факт, што прэзыдэнцкі Ту-154 меў TAWS, “ставіць больш пытаньняў, чым дае адказаў”. – сьвярджае Джон Кокс, кансультант па бясьпецы і экспэрт па катастрофах. “Я сапраўды хацеў бы ведаць, што адбывалася на борце самалёта, бо незалежна ад таго, пад якім ціскам былі пілоты і якія ўмовы надвор’я яны мелі. Ніколі аніводзін пілот не ігнараваў папярэджаньне TAWS. Чым адрозьніваўся гэты самалёт, што сталася інакш?” – пытаецца Кокс. Адной з магчымых прычын – паводле Біла Воса, старшыні Фонду Бясьпекі Палётаў (Flight Safety Foundation) – можа быць недакладнасьць карты Расеі ў сістэме TAWS. Ані расейскія, ані польскія сьледчыя, што дасьледуюць справу катастрофы пад Смаленскам, аніразу не згадалі пра сістэму TAWS. Невядома таксама, ці з запісу чорных скрынак удалося атрымаць інфармацыю пра дзеяньне гэтага абсталяваньня.
http://www.niezalezna.pl/article/show/id/33083

З папярэдніх інфармацыяў, перададзеных прэм’еру Уладзіміру Пуціну вынікае, што перад катастрофай урадавага Ту-154 рухавікі працавалі нармальна. А ў той жа час сьведкі сьцьвярджаюць, што гук рухавікоў быў дзіўным. Запэўніваньні, што выбуха і пажару на борце самалёта не было, таксама супярэчаць паказаньням сьведкаў, якія кажуць пра выбух перад сутыкненьнем з зямлёй.
http://www.rp.pl/artykul/461265_Nie bylo_wybuchu_ani_ognia.html

Здымкі са спадарожніка абломкаў прэзыдэнцкага самалёта і паласы, на якой ён мусіў прызямліцца.
http://img710.imageshack.us/img710/9125/smolenskv4.jpg

Здымкі дрэваў, сьсечаных самалётам і іх месцазнаходжаньне.
http://img255.imagesshack.us/img255/8929/095459e24615.jpg

За тры дні перад катастрофай прэзыдэнцкага “Тупалева” у Смаленску на тым самым аэрадроме прызямліліся самалёты з Уладзімірам Пуціным і Дональдам Тускам. У сувязі з іхным прылётам у Смаленск прывезьлі дадатковае навігацыйнае абсталяваньне. Верагодна, што перад пасадкай самалёта з Лехам Качыньскім гэтае абсталяваньне было выдалена з аэрапорта. Пра гэтую справу ў “Moscow Times” напісала вядомая расейская аглядальніца Юлія Латыніна. Крыніцай інфармацыі былі пілоты, якія ведаюць працэдуру палётаў расейскага прэм’ера. У размове з карэспандэнтам RMF FM Пшэмыславам Марцам Юлія Латыніна сказала, што калі візыт Туска быў падрыхтаваны, то візыт прэзыдэнта Качыньскага расейскія ўлады трактавалі як непатрэбны. “Калі прыляталі Пуцін і Туск, на месца прывозілі спэцыяльныя радыёлакацыйныя прыборы. З прычыны таго, што такіх прыбораў не было, калі прыбываў Качыньскі, гэта значыць, што іх забралі. – сказала Латыніна – Шчыра кажучы я не магу ўявіць сябе нашага прэм’ера, які садзіцца на старым вайсковым аэрадроме, на якім нічога не падрыхтавалі.”. Палкоўнік Барташ Страіньскі, камандзёр экіпажа “Тупалева”, на якім 7 красавіка паляцеў у Смаленск прэм’ер Туск, сказаў, што экіпаж падыходзіў на пасадку, выкарыстоўваючы стандартнае абсталяваньне тамашняга вайсковага аэрадрому.
http://fakty.interia.pl/felietony/ziemkiewicz/news/z-lotniska-pod-smolenskiem-usunieto-sprzet-ktory-sluzyl,1465168,2943

Як сьцьвярджаюць экспэрты, Ту-154 мае вялікую вышыню пасадкі, што азначае, што ён на вялікай вышыні падыходзіць да паласы, на якой павінен дакрануцца да зямлі. Зьдзіўляе, такім чынам, чаму знаходзячыся яшчэ далёка ад месца пасадкі, Ту-154 апынуўся ўсяго ў некалькіх дзесятках мэтраў ад зямлі і на гэтай вышыні зачапіўся за дрэвы. Кожны, хто хаця б раз назіраў за падыходам самалётаў на пасадку, ведае, што яны не лятуць непасрэдна над зямлёй, але падлятаюць да края паласы на дастаткова вялікай вышыні. Ці магла машына раптоўна згубіць моц у рухавіках і таму вельмі хутка згубіць таксама і вышыню, і таму пілот нават ня меў часу адрэагаваць на гэтую пагрозу? Калі так, то якая была прычына таго? Трэба паставіць таксама іншае пытаньне: чаму прэзыдэнцкі Ту-154 павінен быў ляцець менавіта ў Менск альбо ў Маскву? У Расеі і Беларусі ёсьць некалькі іншых аэрадромаў, у асноўным вайсковых, якія знаходзяцца значна бліжэй да Смаленска, як Вязьма або Віцебск. І напэўна яны маюць адпаведныя палосы для прыняцьця такіх машын, калі там садзіліся і сядаюць вайсковыя транспартныя самалёты.
http://naszdziennik.pl/index.php?typ=tk&dat=20100412&id=tk10.txt

Выказваньне Рышарда Драздовіча з Аэрадынамічнай Лабараторыі Шчэцынскай Палітэхнікі. “Як пілот мяркую, што падаваная ў СМІ памылка пілота ёсьць малаверагоднай. Пры заходзе на пасадку не выконваецца ніякіх манэўраў тыпу моцнага нахілу або рэзкіх зьменаў хуткасьці. А сьведкі заўважылі такі моцны нахіл. Пілот выканаў дадатковыя кругі над аэрадромам, каб убачыць умовы для пасадкі, і на гэтай аснове прыняў абгрунтаванае рашэньне ісьці на пасадку. Таксама неверагодным ёсьць, каб вопытны пілот разам з другім пілотам памыліўся, візуальна ацэньваючы вышыню, нават у выпадку аварыі прыбораў, якая таксама неверагодная. Неабходна тут зазначыць, што туман наогул мае прасьветы і пры дзённым сьвятле не ўяўляе сабой істотнай перашкоды для візуальнай ацэнкі ўмоваў пасадкі. Абставіны паказваюць, аднак, што была сур’ёзная аварыя альбо мэтанакіраваная блакіроўка сістэмы кіраваньня. Такую блакіроўку можна мэтанакіравана ўсталяваць так, каб яна ўключылася пры выпуску шасі або клапанаў непасрэдна на простай лініі перад пасадкай. Пры блакіроўцы клапанаў або элеронаў на простай лініі катастрофа была непазьбежнай. Бо пілот, нават раптам павялічыўшы дальнасьць палёту, ня быў у стане вывесьці моцна нахіленую цяжкую машыну, знаходзячыся на вышыні парадку 50-100 м і маючы хуткасьць парадку 260 км/гадз.
http://naszdziennik.pl/index.php?dat=20100410&typ=ks&id=ks19.txt

Электрамагнітная пульсуючая зброя можа засмажыць электроніку на борце пасажырскіх самалётаў. Інфармацыю і часткі, неабходныя для яе стварэньня, даступныя праз інтэрнэт. – “New Scientist” цытуе ізраільскіх экспэртаў з Міжнароднага Інстытута па Контртэрарызму ў Гэрцліі. Для таго, каб разьбіць самалёт, хапіла б аднаго моцнага імпульса з апаратуры, схаванай на яго борце, але таксама такой жа апаратуры на зямлі. Яэль Шахар, дырэктарка Інстытута, абсьледвала ўжываную і толькі яшчэ праектуемую электрамагнітную зброю і для кожнага яе віда знайшла танны адпаведнік, які можна змайстраваць “хатнімі мэтадамі”. “Чым больш дасканалая тэхналогія, тым больш пагрозаў яна можа несьці”. – сьцьвярджае Шахар.
http://www.tajne.org/forum/read.php?f=1&t=123700

Расейскія вайскоўцы праводзілі экспэрымэнты ў мінулым з электрамагнітнай зброяй на сваёй вайсковай базе ў раёне вайсковага аэрадрома, дзе самалёт польскага прэзыдэнта спрабаваў прызямліцца. У 2008 годзе Масква заявіла, што яна стварыла наймагутнешую электрамагнітную зброю ўсіх часоў, вядомую як ЕМР (электрамагнітны імпульс). — расейская газэта “Правда” паведаміла: “Генэрыравана каласальная магутнасьць у мільярды ват, а зброя мае надзвычай малыя памеры. Інавацыя заключаецца ў тым, што электрамагнітныя імпульсы, якія пасылаюцца новай зброяй, вельмі кароткія, але надзвычай магутныя”.—сказаў Генадзі Месяц, віцэ-прэзыдэнт Расейскай Акадэміі Навук, і дырэктар Інстытута Фізікі імя Лебедзева.— “Такой малой зброі не было ў мінулым, цяпер яна надзвычай магутная. Было некалькі прыбораў, створаных падчас халоднай вайны, але іхныя памеры былі агромністыя. Наш прыбор прынамсі ў 10 разоў больш магутны, чым любая зброя, створаная за мяжой”.—сказаў Міхаіл Яладзін, навуковец, якому даручана разьвіцьцё электрамагнітнай супэрзброі. Любое электроннае абсталяваньне перастае дзейнічаць пры набліжэньні да электрамагнітнага прыбора, калі ўключаны генэратар. Прыбор быў прадэманстраваны ў Екацерынбурзе. Паводле расейскіх ваенных спэцыялістаў, ён паказаў эфэкты, як пасьля ўдару маланкі або ядзернага выбуха. Зброю назвалі “Ніка”, паводле грэцкай багіні перамогі. Зброя такога тыпу можа пашкодзіць абсталяваньне і рухавікі любога лятаючага апарата. 12 красавіка ізраільская газэта “Ha’aretz” зазначыла, што салідарнасьць Расеі з Польшчай у смаленскай трагедыі была толькі для адводу вачэй сьвету.
http://kavkazcenter.com/eng/content/2010/04/14/11842.shtml

Са словаў дыспэтчэра вынікае, што быў толькі адзін заход на пасадку. Што здарылася потым? Ён сказаў, што зробіць яшчэ адзін круг і паляціць на запасны аэрадром? – “Не, ён сказаў, што калі не прызямліцца, то паляціць на запасны аэрадром”. Дыспэтчэр прызнаў, што ўсе дадзеныя – у тым ліку таксама аб вышыні, на якой знаходзіўся Ту-154 – паведамляліся па-расейску, а не ангельскай мове, якая ёсьць абавязкавай у міжнароднай авіяцыі. Нашы пілоты павінны былі мець цяжкасьці са зразуменьнем падаваных парамэтраў палёту. На борце не было нікога, хто ведаў расейскую? – “Былі, але для іх лічбы – гэта чорная магія”. Гэта значыць, што ў Вас не было ніякай інфармацыі аб іхнай вышыні? – “Ніякай”.
http://www.tvp.info/informacje/swiat/rozmawiali-z-wieza-po-rosyjsku-mieli-problemy/1645736

У той жа час былы камандзёр 36-га спэц’яльнага палка транспартнай авіяцыі палкоўнік Томаш Петжак пярэчыць гэтаму і запэўнівае, што камандзёр самалёта дасканала разумеў расейскую мjву.
http://www.tvn24.pl/-1.1651830,0,1,odradzalem-ladowanie-mowili-ze-sprobuja,wiadomosc.html

Зьдзіўляе факт, што пан Васілеўскі казаў у TVP INFO, што бачыў чорную скрынку, а “афіцыйна” яе знайшлі праз некалькі гадзін… Калі ён казаў пра гэта ў жывым эфіры, то чаму ніхто з “тых, хто шукаў”, проста не спытаў яго, дзе яна ляжыць? Што адбывалася, калі, аднак, скрынкі былі знойдзены раней, чым пра гэта паведамлялася? Адсутнасьць выбуха, агню (бо тое, што бачна на здымках, гэта было невялікае гарэньне) таксама зьдзіўляе. І тыя два невялікія выбухі (як сьцьвердзіў пан Вішнеўскі). Пілот паводзіў сябе так, нібыта ён ня чуў дыспэтчэра. Дык сапраўды – можа ня чуў, тады чаму? Бо, напрыклад, ня меў абсталяваньня, якое дзейнічала. Шмат што паказвае на факт, што электроніка ў самалёце ні з таго ні з сяго накрылася! Каля 21.20 учора на TVP Info тэлевядучая размаўляла з адным з журналістаў, высланых у Катынь для абслугоўваньня перадачы. Мяне ўразіла тое, што ён казаў… Каля гадзіны таму яны прызямліліся ў Смаленску на Як-40. Без праблемаў, пры добрым надвор’і. Ён сьцьвярджаў: “Ну, можа слой хмараў быў трошкі ніжэйшы, і гэта ўсё. Немагчыма, каб надвор’е так хутка зьмянілася!” Там было добрае надвор’е. Умовы надвор’я былі выдатныя!” Патом ён сказаў яшчэ нешта: “Як-40 – гэта самалёт, так бы мовіць, мануальны. Усё залежыць ад пілота. Няма там ніякай вырабленай электронікі. Ня тое, што ў прэзыдэнцкім “Тупалеве” – там было найсучасьнейшае абсталяваньне! Мы прызямліліся на “Яку”, так бы мовіць, “на пяцёрку” без якіх-небудзь, падкрэсьліваю, без які-небудзь праблемаў”. “Тое, што мяне зьдзівіла, — сказаў журналіст, — гэта як я бачыў праз ілюмінатар самалёта, калі мы разварочваліся на поле аэрадрома, як ваенны самалёт “Іл” заходзіць на пасадку і… мае нейкія праблемы. Ён дзіўна схіліўся на левае крыло… Потым рэзка падняў машыну. Гэта было дзіўна, бо нібыта нейкая паветраная плынь раптам ударыла ў яго, а мы ж хвіліну назад прызямліліся і нічога падобнага на моцную плынь ня мела месца”. Ну, сапраўды… Нахіліўся на адно крыло… Меў праблемы з пасадкай… Падобна, як прэзыдэнцкі самалёт Ту-154. Гэта значыць, што “Іл” таксама быў нашпігаваны электронікай? А менавіта “мізэрнасьць” і “адсталасьць” электроннай апаратуры падтрымкі палёту ў Як-40 мелі цудоўны ўплыў на беспраблемнасьць яго прызямленьня?
Апэратар TVP бачыў ненатуральна нахілены самалёт. Ці мог бы пілот на такой малой вышыні выконваць такі рызыкоўны манеўр без прычыны? Гэта тым больш дзіўна, таму што незадоўга перад прэзыдэнцкім самалётам прызямліўся “Як” з польскімі журналістамі. Праз некаторы час там паспрабаваў прызямліцца транспартны “Іл”, які выканаў такі самы дзіўны манеўр, гэта значыць, на вышыні некалькіх мэтраў ён нахіляўся на адно крыло. Акрамя таго, ёсьць паведамленьні сьведкаў аб тым, што самалёт ляцеў нахіліўшыся на адно крыло, доказам чаго ёсьць адно сьсечане дрэва. Хто ж так заходзіць на пасадку?! Няўжо прэзыдэнцкі самалёт ня меў апаратуры, якая аўтаматычна стабілізуе яго адразу пры заходзе на пасадку? Ёсьць таксама паведамленьне журналіста, які быў у “Яку”, што прызямліўся за гадзіну да прылёту прэзыдэнта. Пасьля пасадкі (ён сказаў, што яму даводзілася часам прызямляцца ў значна горшых умовах) ён бачыў транспартны самалёт, які дакрануўся да паверхні аэрадрома (журналіст ня можа сказаць, ці гэты самалёт прызямляўся, ці стартаваў), і які пры гэтым хвалююча нахіліўся на правае крыло, амаль датыкнуўшыся да “Яка” з журналістамі, што стаяў на другой паласе. Журналіст сказаў такімі словамі: “Ён ратаваўся”.
http://astral-projection.blog.onet.pl/2,ID404487538,index.html

Нядаўна я размаўляла з міністрам Стасякам. Размова тычылася пытаньня перадачаў, які даўно ўжо плянаваліся на Польскім Тэлебачаньні. І тое, што я зараз скажу, я скажу з поўнай адказнасьцю як дарадчык управы Польскага Тэлебачаньня. Больш за гадзіну я размаўляла з міністрам Стасякам. І тады сьмела запрапанавала, каб прэзыдэнт паехаў з катынскімі ўдовамі цягніком. Гэта быў бы самы бясьпечны сродак транспарту. Па-другое, СМІ маглі убачыць прэзыдэнта, найважнейшага чалавека ў дзяржаве, як ён аддае пашану катыньскім удовам, сіратам. Прэзыдэнт, які быў бы зь імі. У дадатак, пані Марыя Качыньска, цудоўны чалавек, які мае выдатны кантакт з пажылымі людзьмі… Прэзыдэнт пагадзіўся. Я атрымала інфармацыю, што прэзыдэнт падтрымаў гэтую ідэю, што ён паедзе цягніком з катыньскімі ўдовамі і сіратамі. Мы падумалі, каб высылаць ў жывым эфіры праз спадарожнік інфармацыю пра гэтае падарожжа прэзыдэнта цягніком у Катынь. Потым прышла зьвестка, што на яго так наваліліся, і ў выніку было вырашана, што ён паляціць, а ўдовы паедуць самы. Я сабе падумала, вось яшчэ адзін прэзыдэнт, які не ацаніў катыньскіх ўдоваў і дзяцей. Нехта яго ад гэтага адгаварыў. Нехта яго гэтага пазбавіў… Цікава чаму?..
Інтэрв’ю з рэдактаркай Ганнай Пятрашэк, дарадцам управы Польскага Тэлебачаньня. Дадам, што цікава, а хто раіў яму ляцець самалётам?
http://www.konserwatyzm.pl/publicystyka.php/Artykul/5541

Мы лёталі з вайскоўцамі высокага рангу, а як журналістка я падарожнічала і з прэзыдэнтам Лехам Валенсам і з іншымі высокімі дзяржаўнымі чыноўнікамі. Дык з свайго багатага досьведу я ведаю, што нехта, хто адказваў за бясьпеку палёту, гэта значыць, ня толькі пілот, але таксама генэрал, то ён захоўваў сьпіс асобаў, якія мусілі падняцца на борт. Я абсалютна ўпэўнена, што такі сьпіс не павінен быў зьявіцца на дзённае сьвятло, гэта была проста таямніца. Зразумела, паміж сабой журналісты маглі ведаць, што ляціць, напрыклад, міністар абароны і такі або іншы журналіст. Але хто яшчэ, гэта ўжо было абсалютна немагчыма. А гэтым разам сьпіс пасажыраў прэзыдэнцкага самалёта я атрымала ў мінулы панядзелак, г. зн., я атрымала поўны склад асобаў са званьнямі вайсковых камандуючых уключна. Гэты сьпіс я атрымала ад маладых журналістаў, якія прасілі мяне пракансультааць іх у справе перамоваў, якія яны меліся праводзіць з асобамі, што ляцелі тым самалётам. Я ня ведаю, адкуль у іх ўзяўся гэты сьпіс. У любым выпадку знайсьці гэты сьпіс і выслаць яго мне для іх не было нечым адмыслова цяжкім. Калі я пачула пра катастрофу каля Катынскага Лесу, то праз некалькі гадзін я магла параўнаць сьпіс, які перадалі для азнаямленьня грамадзтву, з тым, які быў у маім кампутары. І аказалася, што яны былі ідэнтычнымі.
http://naszdziennik.pl/index.php?typ=tk&dat=20100413&id=tk04.txt

У Польшчы на працягу шэрагу гадоў працягваецца дыскусія і робяцца палітычныя прыкідкі наконт пакупкі новых машын для VIP-пэрсон. Некалькі разоў ануліравалі здзелку ў выніку раскрыцьця карупцыі. Толькі ў часы кіраваньня Яраслава Качыньскага дайшло да апошняга этапа і прыняцьця канчатковага рашэньня па замене ўрадавых самалётаў. Гэтае рашэньне было прынята нягледзячы на хамскую антыўрадавую кампанію ў СМІ і супраціву палітыкаў Грамадзянскай Плятформы. Аднак Дональд Туск, прымаючы пасаду прэм’ера, прыняў рашэньне аб канчатковым адмаўленьні ад таргоў наконт самалётаў для VIP-пэрсон. Туск тады заявіў, што закупка новых машын не патрэбная і што лепш было б, каб кіраўнік дзяржавы і ўрад лёталі нанятымі самалётамі, а рэшта дзяржаўных чыноўнікаў рэйсавымі самалётамі. Каб паказаць, як ён моцна перакананы ў гэтым – у аснове сваёй няслушным – рашэньні, прэм’ер Туск ў 2008 годзе пакарыстаўся рэйсавым самалётам, калі ляцеў з афіцыяльным візытам у Злучаныя Штаты. Гэтым ён выклікаў здранцьвеньне ў амэрыканскіх спэцслужбаў. Кошты ягонага прапагандысцкага падарожжа былі вышэйшымі за кошты пералёту службовым самалётам. Адкрытым застаецца пытаньне, ці новы транспартны сродак для VIP-пэрсон мог запабегчы катастрофе? Улічваючы тыя самыя ўмовы з надвор’ем і прынятыя пілотамі рашэньні, можна сьцьвярджаць, што сучасны самалёт, з больш дасканалай канструкцыяй і з лепшым забеспячэньнем навігацыйнымі сістэмамі, паводзіў бы сябе больш эластычна пры заходзе на пасадку і зрабіў бы магчымым правядзеньне апэрацыі touch-and-go, г. зн., паўторнага набору вышыні пасьля няўдалай пасадкі.
http://www.bibula.com/?p=20278

Cпэцслужбы і Грамадзянская Платформа бяруць уладу ў Польшчы, аналіз. Зразумела, што плянуючы мэтанакіраваныя дзеяньні, расейцы не інфармавалі б пра ніх палякаў. Найбольшае, дык яны прадпрынялі б дзеяньні з мэтай, каб некаторыя з палітыкаў ня селі ў самалёт разам з прэзыдэнтам.
http://www.wykop.pl/artykul/347274/sluzby-specjalne-b-hj-przejmuja-wladze-w-polsce-analiza

(Пераклад з польскай)

(Працяг будзе)

20/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024