Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нашыя паводзіны і нашы задачы

Беларусь перажывае адзін з найбольш драматычных пэрыядаў у сваёй гісторыі. За 15 гадоў панаваньня чужынскай антыбеларускай улады насельніцтва Беларусі зьменьшылася на 650 тысячаў чалавек. Хварэюць дзеці. Гэта ёсьць вынік таго, што рэжым загадвае працягваць сельскагаспадарчую дзейнасьць у чарнобыльскіх раёнах краіны. Вырабленыя там прадукты ідуць у гандлёвую сетку па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Чыстыя прадукты рэжым вывозіць у Расею.
Разбурана нацыянальная эканоміка. Заводы ліквідуюцца (як, напрыклад, Станкабудаўнічы завод імя Кірава ў Менску) ці працуюць не на поўніцу. У тэхналагічным сэнсе Беларусь ператвараецца ў адсталую краіну. Тэхнічна састарэлыя заводы ня могуць вырабіць канкурэнтназдольную прадукцыю. Працоўных людзей звальняюць, заробкі скарачаюцца, а ў той жа час цэны імкліва растуць. Каб утрымацца, рэжым, усюды дзе можа, набірае крэдыты, зацягвае беларусаў у даўгавую яму. У крызіснай сытуацыі, калі ў занядбаным стане медычныя установы, няма лекаў, рэжым будуе свае манумэнтальныя аб’екты - лядовыя палацы, якія абыходзяцца бюджэту ў шалёныя сумы. Большая частка гэтых грошай раскрадаецца пры будаўніцтве. (Бо абсурднае будаўніцтва ёсьць сродак для “адмываньня” і крадзяжу).

Рэжым распрадае зямлю ў цэнтры нашай сталіцы Менску і нашы лепшыя, прыбытковыя прадпрыемствы расейскім крымінальнікам і арабскім “інвэстарам”. Афіцыйна народная маёмасьць нібыта прадаецца за бясцэнак, але на самой справе - за хабар, які забіраюць Лукашэнка ды ягоныя хаўрусьнікі. Антыбеларуская ўлада ўжо агучыла пляны высяленьня жыхароў сталіцы з тэрыторыі Менску у так званыя “гарады-спадарожнікі”. Такім чынам Менск плянуюць ператварыць у злачыннае месца з казіно, ігравымі ды публічнымі дамамі для абслугоўваньня багатых чужынскіх прыблудаў і крымінальнікаў. Замест нармальнай працы і годнага жыцьця нашым дзецям рыхтуюць ролю прастытутак ды абслугі ў гэтых чужынскіх гадзюшніках.

Але гэта ёсьць пляны чужынцаў, якія дзейнічаюць усё больш нахабна і цынічна. Антыбеларускі рэжым сваёй акупацыйнай палітыкай душыць беларускую мову, разбурае нашу культуру, нішчыць нацыянальную эканоміку. А бальшыня беларусаў церпіць і маўчыць.

Можа хопіць маўчаць ды пакорліва выконваць злачынную волю чужынцаў? Нам трэба ажыцьцяўляць свае, беларускія пляны. Першае, што неабходна рабіць: ня ўдзельнічаць у фальшывых “выбарах” рэжыму , не дапамагаць нелегітымнай ўладзе і чужынцам надаваць выгляд законнасьці іхняму крымінальнаму панаваньню.

Другое: трэба салідарна, усім народам змагацца супраць гэтай антыбеларускай навалы, адраджаць нашу мову, дапамагаць адзін аднаму. Беларуская мова - сродак да выратаваньня будучыні нашых дзяцей, шлях да нармальнага жыцьця ва ўласнай краіне. Ёсьць неабвержны Закон чалавечага існаваньня: страціш мову - страціш свабоду. Крымінальнік-чужынец будзе пачувацца гаспадаром у тваім доме. (Нездарма русіфікацыя ёсьць галоўнай задачай і мэтадалёгіяй акупацыйнай усходняй палітыкі.) Пасьля мовы страціш народную маёмасьць, якую забярэ чужы капітал. А потым акупант забярэ волю і жыцьцё народа. Такое было ўжо, калі беларусы траплялі ў няволю і расплочваліся мільёнамі жыцьцяў.

Трэба пазьбегнуць гэтага. Беларусы, будзьма салідарныя, будзьма разам!
Ніхто на фальшывыя “выбары” дыктатуры!
Жыве Беларусь!

Рух Беларуская Салідарнасьць. ет
Сакавік 2010 г. Ет

5/4/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024