Шаноўны, спадар Аляксандр.
Зьвяртаю Вашу ўвагу на прафесійную недабрасумленнасьць карэспандэнта “Радыё Свабода” Міхала Карневіча.
25 сакавіка 2010 года ў эфіры і на сайце “Радыё Свабода” была пададзена правакацыйная інфармацыя (http://www.svaboda.org/content/article/1993751.html), у якой сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ “зрабіліся” “актывістамі БХД”. На наступны дзень памылка была выпраўлена толькі на сайце, і па сёньня мне тэлефануюць з запытамі.
Тлумачэньне маё простае: “Карневіч ведае мяне не адзін год, ня пяць і ня дзесяць. І гэта інфармацыя ад 25.03.2010 – не памылка, бо на Гарадзеншыне ўсім вядома, сябрамі якой партыі я і мае сябры (удзельнікі сьяткаваньня Дня Волі і ў гэтым годзе ў Зэльве) зьяўляемся з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, і на якіх пазыцыях засталіся пасля 1999 года, калі цяперашнія “актывісты БХД” імкнуліся зьнішчыць Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”.
Спадзяюся ўбачыць Вашы дзеяньні ў абароне нашых годных імёнаў Сябраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” . Можа хоць гэта кампэнсуе нам сапсаваны сьвяточны настрой.
Юры Качук
Зэльва
28.03.20010 г.