Парушэньні брытанскай прасторы

26 сакавіка 2010 г.

Навіны

26 сакавіка эўрапейская прэса пісала пра новыя эпізоды расейскай экспансіі ў Вялікай Брытаніі. Экспансія вядзецца ўсімі шляхамі і выклікае вялікую трывогу брытанскага грамадзтва. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла, што расейскі мільярдэр А. Лебедев купляе шырока вядомую брытанскую газэту “Independent” (па-ангельску “Незалежная”). Прычым, купляе яе ў холдынга за сымвалічную суму ў адзін фунт. Больш таго, холдзінг заплаціць Лебедеву 9,25 мільёнаў фунтаў як кампэнсацыю за частку даўгоў, што вісяць на газэце. Уяўляем сябе, якая гэта цяпер будзе “Незалежная” газэта! Маскоўскі алігарх-мафіёза навучыць рэдакцыю “родіну любіть”. І гэта ўсё адбываецца пасьля шэрагу скандалаў, забойстваў, крымінальных злачынстваў, наладжаных у Брытаніі расейскай мафіяй і спэцслужбамі. Брытанія здаецца ў палон за адзін фунт. Будзе вам “фунт ліха”, як кажа растаптаны ўласнай алігархіяй расейскі народ. Славацкая газэта “Novy Cas” напісала пра прарыў у паветранай прасторы Брытаніі. Вайсковае начальства скардзіцца, што за апошнія 15 месяцаў расейскія вайсковыя самалёты парушылі паветраную мяжу Брытаніі 10 разоў. Апошнім разам гэта сталася нядаўна каля берагоў Шатляндыі. Брытанцы вымушаны падымаць па трывозе свае самалёты і экскартаваць незапрошаных гасьцей прэч. Аказваецца, ня толькі Беларусь, Грузія, Польшча і Летува спазнаюць на сябе агрэсіўныя фокусы чырвонай арміі. Крамлёўская імпэрыя гуляецца ў ваенныя гульні, запускае свае небясьпечныя самалёты на тысячы кілёмэтраў, адпрацоўвае чарговы “Дранг нах Вэстэн”. На тэрыторыі самой імпэрыі дзесяткі мільёнаў людзей жывуць у галечы, пакінутыя дзяржавай на волю лёсу. Але для Крамля, “первым делом самолеты…” Сюррэалістычнае шоў працягваецца на вачах у шакаваных народаў.

Юрка Марозаў