Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША паведаміла 25 сакавіка СМІ, што яна выступіла з абвінавачваньнем у адносінах да некалькіх расейскіх банкіраў. Банкіраў-бандытаў абвінавачваюць у стварэньні злачыннай групоўкі, якая рабіла незаконныя зьдзелкі з выкарыстаньнем унутранай закрытай інфармацыі. Арыштаваны такі Ігорь Потероба, які служыў выканаўчым дарэктарам у амэрыканскім аддзяленьні швайцарскага банка UBS, і Алексей Коваль, які працаваў у амэрыканскіх структурах Citigroup Asset Management Western Asset Management. Трэці падзельнік Алексей Воробьёв пасьпеў уцячы ў Расею. Цікава, што Потероба і Коваль маюць расейскія пашпарты, але атрымалі грын-карты і пражывалі ў ЗША. Злачынным чынам групоўка атрымала прыбытак у больш за адзін мільён даляраў. Іх зьбіраюцца судзіць, могуць даць па 65 гадоў турмы. Ня ведаючы дасканала расейскай мэнтальнасьці, заходнікі раз за разам трапляюцца на маскоўскія бандыцкія штучкі. Але на Захадзе маскоўскія фінансавыя бандыты прынамсі асьцярожнічаюць. У Беларусі мы бачым іхную поўную беспакаранасьць. Мабыць паханы думаюць, што іхнае цараваньне ў нашай краіне бясконцае. Яны памыляюцца.
Юрка Марозаў