20 сакавіка славацкая газэта “SME” апублікавала вялікі анонс славацкага выдавецтва “Ікар”. Заяўлены скідкі цэнаў на 50-70% на шэраг выдадзеных кніг. Гэта дзіцячая, навукова-папулярная літаратура, раманы і аповесьці, упрыгожаныя яркімі ілюстрацыямі славацкіх мастакоў. Кнігі сталі яшчэ больш даступнымі людзям.
Гэта ёсьць звычайная практыка ў цывілізаваных краінах. У Беларусі кніжны рынак завалены расейскай макулатурай. Рэжым заганяе беларускую кнігу ў рэзэрвацыю, недаступную для бальшыні беларусаў. Вядома, што за часы лукашызма рэзка ўпалі наклады кніг на мове тытульнай нацыі. Беларускія вылавецтвы друкуюць тую ж расейскую макулатуру. Цэны на беларускую кнігу выстаўляюцца такія, што звычайны чалавек і не падступіцца да яе. Ніякіх скідак. Рэжым груба і бесцырымонна пазбаўляе наш народ кнігі на роднай мове. Гэта ёсьць адзін з аспэктаў антынацыянальнай палітыкі рэжыма.
- Алесь Хадасевіч*